Усяго патроху

Ад вяселляў да крадзяжу рэчаў у дзяўчат. Дзве калядныя гульні беларусаў

Каляды можна правесці весела ў кампаніі сяброў, а яшчэ і ў беларускай традыцыі. Гэта не так складана, калі пагуляць у дзве традыцыйныя калядныя гульні: «Жаніцьба Цярэшкі» і «Яшчар». Тым больш, што зусім хутка год Цмока, а пагуляцца ў Яшчара будзе супер ідэяй. PALATNO расказвае, якія гульні ладзілі продкі беларусаў на Каляды.

«Жаніцьба Цярэшкі»

Самая распаўсюджаная гульня ў продкаў беларусаў — «Жаніцьба Цярэшкі» ці «Цярэшка». Асабліва гэта гульня была пашырана на тэрыторыі Полаччыны.

Цярэшка быў міфічным персанажам. Так назвалі драўлянага хлопчыка-ляльку, які ажыў у бяздзетных бацькоў у адной з казак. У міфічным паданні пра вёску Цярэшкі на Вілейшчыне Цярэшка быў заснавальнікам гэтай вёскі. Дарэчы, вёска Цярэшка ёсць і на Лепельшчыне.

Гульня «Цярэшка» была своеасаблівай тэатральнай дзеяй з элементамі тэатра, спеваў, танцаў. Гэта было рэпетыцыяй вяселляў для моладзі і давала магчымасць пазнаёміцца дзяўчатам і хлопцам. І нават знайсці сабе пару.

Як праходзіла гульня. Са старэйшых удзельнікаў гульні выбіралі «бацьку» і «маці», якія сачылі за агульным вяселлем і частаваннем. Старэйшыя падгаворвалі маладых людзей хутчэй выбіраць сабе пару. У гульні павінны ўдзельнічаць усе прысутныя. Хлопцы маглі захапіць дзяўчыну ўгаворамі ці надзець ёй на галаву сваю шапку. Калі дзяўчына пагаджалася застацца ў шапцы хлопца, то яна так давала згоду на тое, каб быць у пары з ім. Потым пара падыходзіла да «бацькі» з «маці» і атрымлівала іх бласлаўленне. Бывала такое, што дзяўчына скідвала шапку і ўцякала ад хлопца — ён мог паспрабаваць пасадзіць яе побач з сабой сілай.

Гульня заканчвалася за поўнач. Дзяўчат праводзілі дадому іх новыя «мужы». Многія пары, якія «жаніліся» на «Цярэшку», часта спраўлялі сапраўдныя вяселлі.

«Яшчар»

Нашы продкі захавалі не так шмат паданняў пра Яшчара, як, напрыклад, пра Змея. Аднак у беларускай традыцыі засталася цікавая калядная гульня, якая называлася «Яшчар». Ва ўяўленні нашых продкаў калядны час быў часам панавання Яшчара.

Як праходзіла гульня. Падчас гульні спявалі пра Яшчара, які сядзіць у арэхавым кусце — продкі беларусаў лічылі, што менавіта там жыла гэтая істота. У песні спявалі, што Яшчар сядзіць у кусце, як кароль на залатым крэсле, і выбірае сабе жонку. Гэтым Яшчарам быў хлопец, якога садзілі ў цэнтр карагода: ён рабіў розныя грымасы і адбіраў у дзяўчат іх асабістыя рэчы. Дзяўчаты па чарзе падыходзілі да хлопца-яшчара і выпрошвалі іх, а хлопец смяшыў дзяўчат. Калі дзяўчаты смяяліся, то ім не аддавалі рэчы. Хлопец-яшчар аддаваў рэчы толькі тады, калі дзяўчына не смяялася. А часам трэба было выконваць розныя загады «Яшчара».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць