Грамадства2424

Кіроўцы ад адчаю сталі сігналіць. Што адбываецца на беларуска-польскай мяжы ВІДЭА

Святы сурʼёзна паўплывалі на абстаноўку ў адзіным адкрытым пункце пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы. У Тэрэспалі, з польскага боку, сабралася вялізная чарга аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў, якія накіроўваюцца ў Беларусь. Для кагосьці пакуты ўжо скончыліся. 40 гадзін — столькі спатрэбілася ў гэтыя дні, каб перасекчы мяжу, піша Onlíner са спасылкаю на чытача.

 40 гадзін у чарзе — гэта маленькае жыццё са сваімі бытавымі пытаннямі. 

— Людзі, якія стаяць ад кола да КПП (каля 2,3 км), з канца чаргі хадзілі ў пачатак, каб купіць пачак цыгарэт. Тамака дэфіцыт усяго: няма ні ежы, ні вады, ні паліва. На працягу ўсёй дарогі ад кола да КПП на платах камунальнікі развесілі мяшкі для смецця.

Чарга ў прыбіральню ў Centrum Handlowe складалася з 70-80 дзяўчат, — распавядае суразмоўца. 

Чаму менавіта дзяўчат? Мужчыны ўнікаюць пытання.

У нейкі момант нервы сталі здаваць. І вадзіцелі, якім яшчэ трэба было праходзіць кантроль, пачалі адчайна сігналіць.

@nashaniva Кіроўцы ад адчаю сігналяць. На беларускай мяжы людзі стаяць па некалькі дзён #беларусьпольша #польшабеларусь #беларусь #новостибеларуси #очереди #закупывпольше #брест #новостибреста #граница #нашаніва #очерединагранице #тересполь ♬ The Devil - Rok Nardin

— Народ такім чынам проста выказваў пратэст супраць таго, што адбываецца, як прапускаюць ці, дакладней, не прапускаюць транспарт.

— І якой была рэакцыя?

— Ну, паціху пачалі запускаць. Вельмі неахвотна, з крыкамі. Наогул, на польскім баку хадзіў толькі адзін чалавек, правяраў транспарт. На ўездзе на мост быў яшчэ адзін памежнік, які рэгуляваў рух. Пры ўездзе ў пункт пропуску запускалі аўтобусы, забівалі імі ўсе калідоры, а выпускаць на мост не спяшаліся. Людзі скардзіліся, ім адказвалі адно і тое ж, маўляў, тэлефануйце ў міністэрства, а ў нас мэта — прапускаць аўтобусы. Камусьці на польскай гарачай лініі ўвогуле заявілі, маўляў, на Каляды ў іх будзе працаваць толькі адзін канал для пропуску, — працягвае чытач.

Гэта не значыць, што ў тых, хто ехаў у аўтобусах, рэальнасць была прасцейшай.

— У 12 гадзін дня 24 снежня на мяжы было каля 50 аўтобусаў, якія ехалі з Польшчы ў Беларусь.

Людзі пераходзілі ў іншыя аўтобусы, каб проста хутчэй апынуцца дома: за падсадку, я чуў, з іх прасілі ад 10 да 400 даляраў, і гэта ад КПП да Брэста, — адзначае суразмоўца. 

Прайшоўшы ўсе апісаныя пакуты, чытач такі дабраўся да пункта пропуску «Брэст» на беларускім баку.

За спінай заставалася чарга і польскае кафэ каля КПП, дзе на той момант у продажы было толькі некалькі бутэлек вады і печыва.

— Калі не лічыць стаянні ў чарзе, а казаць толькі пра само праходжанне кантролю, то на польскім баку ён заняў недзе 2 гадзіны, на беларускім (з улікам зялёнага калідора) — 15—20 хвілін. Увогуле, вельмі шчаслівы, што дома, з сямʼёй. А тым, хто яшчэ ў чарзе, раю запасацца вадой, ежай, запраўляць поўныя бакі, браць з сабой цёплыя рэчы і набірацца цярпення, — падсумаваў суразмоўца.

Каментары24

  • к
    25.12.2023
    у рэзыденции таргана пагудзице, смецце
  • Ганьба
    25.12.2023
    Пратэст, які мы заслужылі. Серыял "Невыноснае жыццё і пакуты хатаскрайнікаў" працягваецца.
  • Тэкля
    25.12.2023
    Ну дык сядзіце ў квітнеючай Беларусі. Чаго ехаць за мяжу, калі вядомая сітуацыя з перамяшчэннем?

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць