Вайна

Расія заявіла пра захоп руін Мар'інкі. Якое ваеннае значэнне мае гэты гарадок

Украіна афіцыйна заяўляе, што гэта не так.

Фота: AP

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў панядзелак на сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным адрапартаваў аб пераходзе горада Мар'інка, прылеглага да Данецка, пад поўны кантроль расійскіх войскаў. Украіна афіцыйна заяўляе, што гэта не так, піша Бі-бі-сі.

Як перадалі расійскія дзяржаўныя агенцтвы, Шайгу сказаў, што расійскія войскі, заняўшы Мар'інку, «даволі істотна адсунулі працу артылерыі [УСУ] ад Данецка [ … ], і гэта дазваляе сёння больш эфектыўна абараняць Данецк ад нанясення ўдараў».

Мар'інка, размешчаная зусім побач з Данецкам, на паўднёвы захад ад яго, стала ўкраінскім умацаваным раёнам і зонай баявых дзеянняў яшчэ ў 2014 годзе, калі Расія і яе памагатыя ва Украіне развязалі вайну на Данбасе.

Украінскія вайскоўцы афіцыйна адкідаюць сцвярджэнні праціўніка, што той выцесніў іх з Мар'інкі.

«Баі за Мар'інку працягваюцца. Цяпер нашы вайскоўцы знаходзяцца ў адміністрацыйных межах Мар'інкі», — сказаў у эфіры тэлемарафона ўкраінскіх каналаў прэс-аташэ Аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрыцкага кірунку Аляксандр Штупун.

«Горад цалкам знішчаны. Але казаць аб поўным захопе Мар'інкі некарэктна», — дадаў Штупун.

Блогеры пацвярджаюць выхад на мяжу горада.

У любым выпадку, спрэчкі аб поўным ці не поўным узяцці Мар'інкі — гэта спрэчкі аб кантролі над сотняй-другой метраў суцэльных руін.

З аднаго боку, захоп расійскімі войскамі Мар'інкі — невялікае набыццё. Гарадок на захад ад Данецка, які да 2014 года налічваў каля 10 тысяч жыхароў, цяпер разбураны практычна дашчэнту. Яшчэ летам украінскія байцы распавядалі, што абараняцца там цяжка, бо не засталося ніводнага нармальнага сховішча.

З іншага боку, у выпадку з Мар'інкай арміі Шайгу дасталіся не толькі руіны, але і поле для манеўру.

Перш за ўсё, яна атрымлівае магчымасць атакаваць з боку Мар'інкі іншы апорны пункт УСУ — размешчаную на поўдзень Новаміхайлаўку, а ў выпадку поспеху разгарнуць наступ па флангах на ўкраінскі плацдарм у раёне Вуглядара.

Паколькі баі за Новаміхайлаўку ўжо пачаліся, можна лічыць, што расійскае камандаванне прыступіла да рэалізацыі гэтай задумы.

Для УСУ вуглядарскі плацдарм мае вялікае аператыўнае значэнне, і відавочна, што здаваць нават подступы да яго яны не маюць намеру.

Іншым імаверным напрамкам прасоўвання расійскіх войскаў можа стаць траса Н15, якая вядзе на захад да горада Курахава.

Аднак камандаванне УСУ заяўляе, што сцвярджэнні аб поўным узяцці Мар'інкі некарэктныя, украінскія вайскоўцы па-ранейшаму знаходзяцца ў яе адміністрацыйных межах, паведамлялася і аб будаўніцтве новых умацаванняў на захад ад горада. На хуткі прарыў на гэтым кірунку разлічваць цяжка.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту5

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць