Грамадства

Сёння пачынаецца суд над фатографам Аляксандрам Зянковым

Яго затрымалі яшчэ 22 чэрвеня, але пра гэта мала хто ведаў.

Працэс пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Барысаўскага фатографа вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, падсуднаму пагражае ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Аляксандра Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў яго доме ў Барысаве. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова адразу павезлі ў Мінск, дзе пэўны час трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Раней Аляксандра затрымлівалі міліцыянты, але да адміністрацыйнага, тым больш крымінальнага пераследу не даходзіла. Прыкладам, у ліпені 2020 года ён быў у ліку 47 журналістаў і фатографаў, затрыманых у Мінску і адпушчаных пасля праверкі дакументаў. Пасля гэтага, у верасні 2020-га, да барысаўскага фатографа прыходзіла міліцыя, каб папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.

Аляксандр Зянкоў працуе фатографам-фрылансерам з 1998 года: ён зарэгістраваўся як прыватны прадпрымальнік, сам шукаў сабе працы і плаціў падаткі. Супрацоўнічаў з мясцовымі незалежнымі выданнямі. Потым захапіўся відэаздымкамі, рабіў у тым ліку і дакументальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». У прыватнасці, у 2015 годзе журы фестывалю адзначыла яго творчую працу пра адбудаванне царквы ў вёсцы Зэмбін.

Фота: Аляксандра Зянкова

У вольны час захапляўся фотаздымкамі дзікай прыроды.

Апошнім часам Аляксандр Зянкоў шмат падарожнічаў і займаўся творчасцю — фатаграфаваў краявіды, прыродныя з'явы, птушак і помнікі архітэктуры. У снежні 2022 года ў яго адбылася персанальная фотавыстава.

За кратамі знаходзяцца 33 супрацоўнікі медыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць