Грамадства88

Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Мінску

Міліцыянты прыходзяць дадому да мінчукоў, якія калісьці былі заўважаныя ў апазіцыйнай дзейнасці. Крыніцы «Белсату» паведамілі, што былым актывістам дэмакратычнага руху, якія нават не ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, прапаноўваюць падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.

У лісце, дзе трэба паставіць подпіс, паведамляецца таксама, што ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, грамадзянін можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Некаторым яны паведамілі, што выконваюць загад ГУБАЗіКу.

Надоечы сілавікі ўчынілі сапраўдную аблаву на сваякоў палітвязняў і тых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, з увагі на харчовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBy. Ператрусы і затрыманні пачаліся ж у той дзень, калі стала вядома, што арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пад рэпрэсіі трапілі больш за 160 асобаў.

Каментары8

  • Антось
    28.01.2024
    А навошта ім дзверы адчыняць?
  • Шуба качанавай
    28.01.2024
    Обязуюсь также ходить по их квартирам при первой же возможности
  • Сяржант
    28.01.2024
    Цікава колькі засталося да даго моманту калі яны выдумаюць сяліць людзей у гетта ці пачнуць ссылаць у Сібір?

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць