Эканоміка

За год запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў перад банкамі вырасла на 16%

Нацыянальны банк паведаміў, што запазычанасць беларускіх суб'ектаў гаспадарання па банкаўскіх крэдытах за 2023 год дасягнула амаль 52,4 млрд рублёў. Гэта прыкладна на 7 млрд перавышае статыстыку гадавой даўнасці, піша Office Life.

Тройка лідараў па крэдытнай запазычанасці не змянілася:

апрацоўчая прамысловасць — каля 27,5 млрд рублёў (рост за год прыкладна на 5 млрд), гандаль — 10,6 млрд (плюс каля 1 млрд) і сельская гаспадарка — 3,6 млрд (плюс 0,5 млрд). Гэта значыць, што на прамысловасць прыпадае больш за палову крэдытнай запазычанасці ў краіне.

Па тэрмінах, нягледзячы на даныя пра рост партфеля доўгатэрміновых крэдытаў у банках, на іх прыпадае прыкладна 25,1 млрд рублёў агульнай сумы запазычанасці. Гэта значыць каля 48%. Асноўны аб'ём — гэта па-ранейшаму кароткатэрміновыя крэдыты (27,3 млрд рублёў).

Раней Нацбанк спрагназаваў, што ў 2024 годзе прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі (уключаючы крэдыты прадпрыемствам і насельніцтву) складзе не менш за 10%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць