Эканоміка66

У Расіі зноў загаварылі пра адзіную валюту з Беларуссю. Ёсць імавернасць, што пяройдуць на яе?

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў сказаў журналістам, што адзіная валюта Беларусі і Расіі прапісана як мэта, але да яе трэба яшчэ дайсці і, калі гэта здарыцца, невядома. Пераход на адзіную валюту ён назваў выгадным для расійскай эканомікі. «Наша Ніва» спытала ў эканаміста, наколькі імаверны такі пераход у перспектыве і як гэта магло б паўплываць на Беларусь.

Фота: скрын з відэа

«Да гэтага яшчэ далёка»

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што пераход на адзіную валюту — завяршальная прыступка эканамічнай інтэграцыі, калі эканомікі краін становяцца падобнымі адна да другой. У нашым выпадку гэтага не назіраецца.

«Нягледзячы на ўсё большае збліжэнне, да гэтага яшчэ далёка», — адзначае эксперт.

Валютную інтэграцыю актыўна абмяркоўвалі яшчэ ў пачатку нулявых. Існуюць розныя формы, як гэта можа адбывацца.

«Гэта можа быць стварэнне адзінай валюты, пераход на валюту адной з краін або жорсткая прывязка адной валюты да іншай. Беларусь, напрыклад, ужо праходзіла этап, калі наш рубель быў жорстка прывязаны да расійскага».

Пры пераходзе на адзіную валюту спачатку праходзіць працяглы прамежкавы этап, калі спрабуюць выкарыстоўваць жорсткую прывязку валюты альбо ўвядзенне агульнай разліковай наднацыянальнай адзінкі, не абавязкова існуючай фізічна.

«Толькі пасля тэставання ставяць пытанне аб пераходзе на агульную адзіную валюту. У дачыненні да Беларусі і РФ у гэтым плане ёсць мноства нюансаў. Пачынаючы з таго, што Расія — вельмі вялікая краіна, а Беларусь у параўнанні з ёй — вельмі маленькая. Узнікаюць пытанні, як будуць прымацца рашэнні ў дачыненні да манетарнай палітыкі.

Калі паглядзець на цяперашнюю сітуацыю, то мы бачым, наколькі адрозніваецца манетарная палітыка ў нас і ў РФ. Калі ў Расіі яна даволі жорсткая, то ў нас — не. У выпадку, калі б у нас быў адзіны эмісійны цэнтр, то прыняцце рашэнняў на карысць эканомікі Расіі магло б негатыўна адбіцца на эканоміцы Беларусі», — адзначае эксперт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Лузгіна звяртае ўвагу, што ў такім выпадку важна, як будуць прымацца рашэнні, ці будуць улічвацца галасы Беларусі. Калі ў Беларусі будзе менш паўнамоцтваў у прыняцці рашэнняў, то гэта значнае скарачэнне незалежнасці Нацыянальнага банка і страта інструментаў для выраўноўвання эканамічнай сітуацыі.

«Акрамя таго, пры пераходзе на адзіную валюту заканамерна ўзнікаюць пытанні аб збліжэнні па інфляцыі, інтэграцыі ў фінансавым сектары. Таму я не думаю, што ў бліжэйшай перспектыве варта сур'ёзна пра гэта задумвацца», — лічыць эксперт.

«Моцнай выгады ні для аднаго з бакоў няма»

«Не думаю, што беларускія ўлады хочуць пайсці на адзіную валюту. Для Беларусі адзіная валюта з цэнтрам прыняцця рашэнняў у Расіі нявыгадная. Гэта не адмяняе, што эканамічная інтэграцыя можа працягваць ўзмацняцца. Але гэтыя працэсы могуць адбывацца і без поўнага аб'яднання валютных рынкаў і ўвядзення адзінай валюты».

Лузгіна лічыць, што пэўную выгаду ад гэтага магла б атрымаць РФ. Аднак у такім выпадку яна атрымае і дадатковую нагрузку.

«У цэлым менавіта з пункту гледжання эканомікі ўзнікаюць пытанні: а ці трэба гэта і самой Расіі? Акрамя атрымання дадатковых рычагоў уплыву або спрашчэння разлікаў, РФ давядзецца яшчэ больш дапамагаць эканоміцы Беларусі».

Моцнай выгады з эканамічнага пункту гледжання ні для аднаго з бакоў няма, мяркуе эксперт, і чарговае вынясенне гэтага пытання ў публічную прастору хутчэй за ўсё застанецца чарговай размовай у стылі «пагаварылі і забыліся».

Пуціна і Лукашэнку з гэтай нагоды паддзеў нават летапісец Пуціна Андрэй Калеснікаў.

«За 25 гадоў яны маглі хаця б дамовіцца пра адзіную валюту, пра якую памногу гавораць з першага дня. Не маглі», — напісаў ён.

З іншага боку, заявы Пуціна пра створаныя ўмовы для правядзення «адзінай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі» могуць мець на ўвазе запуск у хуткім часе больш цеснай інтэграцыі, якая не заўсёды можа быць абгрунтавана выключна эканамічнымі фактарамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • маскавіты - штучна створаны народзец
    30.01.2024
    Растлумачце, няўжо масковія збіраецца пахаваць свой драўляны рубель і стварыць нейкую сумесную валюту з самазванцам? Не? Дык пра што тады гаворка.
  • Шчыра кажучы, чаго ўжо там
    30.01.2024
    Ёсік, будзе ён вам корпацца ў гноі, яму дадуць званьне палкоўніка, лімузін, дзьвух ахоўнікаў, клюшку-шайбу, пяць эскортніц на выбар і пажыцьцёвы поўны пенсыён.
    • X
      30.01.2024
      Шчыра кажучы, чаго ўжо там, кошык пячэння ды слоiк варэення яшчэ
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць