Здарэнні11

Нахабны бухгалтар у Брагінскім раёне за 14 гадоў скраў 180 тысяч рублёў

Прычым шкода кампенсавана ўсяго на дзве тысячы рублёў.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Згодна з матэрыяламі справы 47-гадовы вядучы бухгалтар сеткі «Фармацыя» са снежня 2008 года па ліпень 2022 года, выкарыстоўваючы тэхнічныя, праграмныя і праграмна-апаратныя сродкі, унёс загадзя ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя электронныя дакументы — аплатныя даручэнні і дадаткі да іх.

У выніку ён налічыў сабе і іншаму супрацоўніку, які не ведаў аб здзяйсняным злачынстве, заробак, авансы і іншыя плацяжы звыш устаноўленага тарыфу.

Усяго бухгалтар скраў з разліковага рахунку аптэкі каля 182 тысяч рублёў, патраціўшы на асабістыя патрэбы.

У ходзе папярэдняга расследавання прычыненая аптэцы шкода кампенсавана ўсяго на 2 тысячы рублёў.

Абвінавачванне пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле можна прысесці на 12 гадоў.

Каментары1

  • Нічога такога
    31.01.2024
    У адной з раённых ветсанстацый хлопца забралі ў  армію, а заробак працягвалі налічваць. Калі той вярнуўся і убачыў на картцы грошы, то сказаў бугалтару, што напэўна нейкая памылка. Тая адказала так, так, памылка. Здымі грошы і прынясі мне. Той ёлупень так і зрабіў.
    <p>
    "Directed by Robert B. Weide"
    </p>

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць