Грамадства3737

Лукашэнка дазволіў вайскоўцам страляць у грамадзян без папераджальнага стрэлу

Аляксандр Лукашэнка ўнёс папраўкі ва ўказ «Аб Агульнавайсковых статутах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь». Напрыклад, змены адбыліся ў Статуце ўнутранай службы, якія тычацца ўжывання вайскоўцамі зброі супраць грамадзян.

Калі раней вайскоўцы былі абавязаныя не толькі папярэджваць аб ужыванні зброі, але і страляць у паветра, то цяпер папераджальны стрэл не патрабуецца: 

«Ужыванню фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, зброі павінна папярэднічаць выразна выяўленае і відавочнае для асобы, супраць якой яны могуць быць ужытыя, папярэджанне аб намеры іх прымяніць з даваннем дастатковага часу для выканання законных патрабаванняў, за выключэннем выпадкаў, калі прамаруджванне ў іх ужыванні стварае непасрэдную небяспеку для жыцця вайскоўца або іншых грамадзян альбо можа пацягнуць іншыя цяжкія наступствы». 

Асобна дададзена, што зброя можа ўжывацца супраць тых, хто здзяйсняе адміністрацыйнае правапарушэнне. Цяпер артыкул гучыць так: «Вайскоўцы пры выкананні ўскладзеных на іх задач маюць права прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, баявую і спецыяльную тэхніку, ужываць і выкарыстоўваць зброю з улікам абстаноўкі, характару злачынства, адміністрацыйнага правапарушэння і асобы правапарушальніка, кіруючыся патрабаваннямі агульнавайсковых статутаў».

Акрамя таго, раней у статуце гаварылася, што «ўжыванне вайскоўцамі фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі з перавышэннем паўнамоцтваў цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі».

Цяпер, наадварот, падкрэсліваецца, што вайскоўцы не будуць несці адказнасць за шкоду, прычыненую грамадзяніну, калі фізічная сіла, спецсродкі або зброя ўжываліся ў адпаведнасці са статутамі.

Самы вядомы выпадак забойства вайскоўцамі грамадзянскага адбыўся 11 жніўня 2020 года — у той дзень у Брэсце смяротна паранілі Генадзя Шутава. Загад выкарыстаць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў аддаў камандуючы войскамі Сілаў спецыяльных аперацый Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.

Забітага Шутава на судзе прызналі вінаватым, ягоны сябра Аляксандр Кардзюкоў атрымаў 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вайскоўцы з Мар'інай Горкі — капітан сіл спецыяльных аперацый Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын — былі прызнаныя пацярпелымі. 

Раней Лукашэнка дазволіў супрацоўнікам КДБ страляць у натоўпе.

Каментары37

  • *
    05.02.2024
    Так наколькі памятаю яны гэта даўно ўжо прынялі, амаль адразу пасьля падзей 2020. Ну, ня ведаю, можа нешта пераблытаў. Але здаецца што ужо тады было выразна дазволена забіваць, таму яны і паводзяць сябе такім чынам зараз. Калі напачатку яшчэ думалі пра загады, то ўжо потым самі сталі сабе камандЁрамі. Нічога дзіўнага. Рэжым на "законным" узроўні дайшоў да ўзроўня хунты. Так ва ўсіх "братніх" краінах Афрыкі ды й азіятчыны. Не мы першыя
  • Брест
    05.02.2024
    Аналогичные законы действовали у нацистов, а сейчас у рашистов и лукашистов.
  • Жвір
    05.02.2024
    Страх дыктатара проста зашкальвае, ні пра якое там кіраваньне законамі ён даўно ўжо ня марыць, толькі гвалт, толькі злачын.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць