Свет

У Аўстраліі ўзаконілі «права на адключэнне». Цяпер можна ў непрацоўны час адпраўляць шэфа ў ігнор

Парламент Аўстраліі прыняў закон аб так званым «праве на адключэнне» (Right To Disconnect), піша Devby.io. Мясцовыя супрацоўнікі цяпер могуць не адказваць на лісты і званкі ад начальства ў вольны ад працы час.

Вакол новых працоўных нормаў разгарэліся гарачыя дэбаты. Крытыкі называюць іх непрадуманымі і адзначаюць, што яны былі прынятыя без належнага абмеркавання, кансультацый і праверкі на практыцы, якая дазволіла б ацаніць патэнцыйныя наступствы.

Таксама праціўнікі новаўвядзення лічаць, што яны абмяжуюць кампаніям прастор для дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. У апазіцыі ўжо заявілі, што ў выпадку перамогі на наступных выбарах будуць спрабаваць адмяніць закон.

Працадаўцы сцвярджаюць, што новы закон ставіць крыж на гнуткім графіку працы, дзякуючы якому супрацоўнікі могуць адлучацца па справах, напрыклад, каб забраць дзяцей з садка ці схадзіць да лекара.

Але ў аўстралійскай Радзе прафсаюзаў гавораць, што такая рыторыка — толькі тыповая спроба запалохаць грамадства. Палітыкі ж атрымліваюць станоўчую зваротную сувязь з нагоды новага права для супрацоўнікаў:

«Занадта многія людзі занадта доўга мірыліся з уварваннем у сваё сямейнае і хатняе жыццё. Гэта практычнае і разумнае права, якое дасць людзям права на адключэнне пасля заканчэння працоўнага дня», — адзначаюць яны.

Чытайце таксама:

Працадаўцы не хочуць браць на працу зумераў — вось чаму тыя правальваюць сумоўі

«Вось тады мяне і захапіла думка: пара мяняць сваё жыццё!» Беларусы расказалі, як памянялі прафесію і што з гэтага атрымалася

«Мне зас*алі галаву міфам пра цудоўную краіну» — расіянка эмацыйна расказала пра няўдалы пошук працы ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць