Грамадства11

У Гродне закрываюць краму-атэлье з інтэр'ерам традыцыйнай беларускай хаты

Пра хуткае закрыццё крамы-атэлье «ФеафаніЯ» за тры дні да гэтага паведаміла ў інстаграме яе ўладальніца, Святлана Антановіч, піша Hrodna.life.

Інтэр'ер крамы «Феафанія». Фота: instagram.com/feafania_krama

У допісе Святлана ўспомніла, як стварала для крамы-атэлье інсталяцыю беларускай вясковай хаты з печчу. Прычыны закрыцця яна не паведаміла.

«Прашу, ніякіх пытанняў. Будзем рады, калі нас падтрымаеце. І тады наша крама, спадзяюся, праз некаторы час зноў адчыніць дзверы. Але гэта будзе іншае…», — напісала яна.

Крама «Феафанія» адкрылася ў Гродне на вуліцы Кірава, 3 летам 2022 года. На адкрыцці ладзілі беларускія традыцыйныя танцы. У краме прадаваліся тканіны, быў шырокі выбар ільну, можна было набыць гатовы або замовіць пашыў хатняга тэкстылю.

Акрамя таго, там ладзілі сустрэчы і майстар-класы, прысвечаныя беларускім традыцыям і рамёствам, такім як набойка, маляваныя дываны, беларуская вышыўка і іншае, можна было пафатаграфавацца ў інтэр'еры беларускай хаты. У інстаграме крамы расказвалі пра беларускія традыцыйныя святы.

Да таго Святлана Антановіч у 2016 годзе адкрыла краму-атэлье «Еўдакія» на вуліцы Перамогі. Назвала яе па імені маці. У 2017 адкрыла пашыўны цэх. У 2018 — яшчэ адну краму «Еўдакія» на Ліможа. У 2019 адкрылася вытворчасць у Лідзе, у 2022 годзе яе закрылі.

Каментары1

  • Алек. Ру
    16.02.2024
    З факта чарговай акцыі лукашыстау́ моцна тырчаць вушы і брыдкія акуляры бондарыхі, як піць даць.

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць