Літаратура11

Выйшаў па-беларуску махлярскі раман Далэнгі-Мастовіча

Выдавецтва «Логвінаў» выпусціла пераклад з польскай мовы рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы», які ўпершыню быў надрукаваны ў 1932 годзе. Пераклад рамана на беларускую мову зрабіў Алесь Емяльянаў-Шыловіч, дызайн вокладкі — Кацярына Пікірэня.

Дзеянне рамана адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гроднам. Галоўны герой — правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцяў, гультай, прайдзісвет — становіцца не абы-кім, а старшынёй Нацыянальнага збожжавага банка. Дзякуючы свайму метаду — меней гаварыць і болей падслухоўваць — Дызма выдае чужыя думкі за свае і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае ўласныя грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік «моцнай рукі». Прэзідэнт Рэспублікі ў крызісны момант прапануе яму ўзначаліць урад…

Купіць кнігу можна, у прыватнасці, на сайце выдавецтва.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898—1939) — празаік, сцэнарыст і журналіст беларускага паходжання, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Трагічна загінуў на самым пачатку Другой сусветнай вайны. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. Па-беларуску ў 2016 годзе выходзіў ягоны раман «Знахар».

Каментары1

  • Спойлеры
    26.02.2024
    Прыбярыце з апісання спойлеры. Вы ж сюжэт пераказалі!!!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць