Літаратура33

Выйшаў беларускі пераклад культавага рамана Т. Далэнгі-Мастовіча «Знахар»

У электроннай серыі часопіса «ПрайдзіСвет» выйшла новая кніга — пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар».

З польскай мовы раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам «Логвінаў» і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by kniharnia.by.

Набыць кнігу можна тут

***

«Знахар» — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 – 1939) – польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладзены ўпершыню. Гэтае выданне — вынік творчага эксперыменту, які меў на мэце даследаваць магчымасці калектыўнага перакладу.

«Знахар» Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча — чацвертая кніга ў электроннай серыі «Калекцыя «ПрайдзіСвета». Неўзабаве чакаецца таксама выданне папяровай версіі рамана ў выдавецтве «Логвінаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?2

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?2

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць