Грамадства1717

Свята-Елізавецінскі манастыр правёў чарговы Z-канцэрт пад расійскімі трыкалорамі

Канцэрт «Сваіх не кідаем», які адбыўся ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» пры манастыры, быў прымеркаваны да 23 лютага. Гэта было ўжо традыцыйнае для манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне і дапамагае расійскім вайскоўцам, Z-мерапрыемства. Фотарэпартаж адтуль з’явіўся на сайце манастыра.

Удзельнікі канцэрта былі з расійскімі сцягамі, расійскай Z-сімволікай, георгіеўскімі стужкамі.

Дзеці, што выступалі, былі ў чырвона-зялёных гальштуках сучаснай беларускай піянерыі, а таксама савецкіх пілотках з зорачкамі.

Свята-Елізавецінскі манастыр вядомы сваімі прарасійскімі акцыямі і падтрымкай расійскай ваеннай агрэсіі. У мінулым годзе Свята-Елізавецінскі манастыр кожны месяц аплачваў аўтамабіль для расійскіх вайскоўцаў.

Святар Андрэй Лемяшонак называў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі.

Каментары17

  • Ivan
    27.02.2024
    Долой руских попов вместе со "святыми угодниками"!
  • Увага
    27.02.2024
    Ражаныя руzzкія папы і іх адэпты зладзілі z дыскатэку ў падтрымку рашысскай вайны. Скрэпненька і очэнь па хрысціянску. У 2014 распаўсюджванне карычневай чумы пад назвай “руzzкі мір” адбывалася падобным жа чынам - праз маскоўскую “царкву” і папоў.
  • Манахіням
    27.02.2024
    Пуцінскія павеі састроілі сптанінскі шабаш.
    Спаліць гэта сатанінскае гняздо.

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць