У нядзелю надвор'е будзе яшчэ нішто сабе, а ў панядзелак пахаладае
Нават абяцаюць снег.

У нядзелю ўначы будзе малавоблачна, удзень воблачна з праясненнямі.
Пераважна без ападкаў, толькі днём па крайнім паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5°, па паўднёвым захадзе да +3°. Днём будзе ад +2° да +8°. У Мінску да +8°.
У панядзелак стане заўважна халадней, у Мінску максімум +3° і пройдзе снег.
Такое надвор'е і чакаецца і ў наступныя дні.

yr.no
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары