Свет99

Што задумала Нікі Хэйлі? І каму на карысць?

Ніхто не разумее, чаму галоўная праціўніца Дональда Трампа застаецца ў гонцы. Між тым яе задумы могуць быць самыя смелыя.

НІкі Хэйлі Никки Хейли Nikki Haley
Кандыдатка ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Нікі Хэйлі выходзіць на сцэну на мітынгу ў суботу, 20 студзеня 2024 г., Нашуа, штат Нью-Гэмпшыр. Фота: AP Photo / Robert F. Bukaty

Нікі Хэйлі саступае Дональду Трампу. Гэта стала відавочна пасля праймэрыз — так называюць перадвыбары ў ЗША — у штатах Аёва і Нью-Гемпшыр.

Палітычныя аналітыкі даўно ведаюць, што расклады палітычных пераваг у ЗША такія: хто перамагае на праймэрыз у кансерватыўнай Аёве і ліберальным Нью-Гемпшыры адначасова, той пераможа і ў краіне ў цэлым. І там, і там Трамп набраў больш за палову галасоў, прычым адназначна. І далей ён перамог у Паўднёвай Караліне, набраў там 60 працэнтаў галасоў, а Хэйлі — толькі 40. Яно то не вялікі разрыў, але ж Паўднёвая Караліна — радзіма Хэйлі, дзе яна была губернатаркай. Калі Трамп перамог яе нават на яе полі, то што гаварыць пра астатнія штаты, дзе ён карыстаецца падтрымкай нават 70 працэнтаў выбарцаў? Тым не менш, Хэйлі застаецца ў гонцы. Яна сабрала свае 25 % галасоў у Мічыгане, а цяпер нават перамагла ў сталічнай акрузе Калумбія: Трамп нездарма хоча навесці ў Вашынгтоне шоргату.

У амерыканскай палітычнай традыцыі кандыдаты, якія не маюць шанцаў, звычайна здымаюцца з гонкі. Каб не марнаваць грошы на кампанію і не падрываць адзінства партыі. Але Хэйлі не здымаецца.

Што гэта можа азначаць?

Магчыма, яна такім чынам напрацоўвае сабе базу для старту на наступных выбарах. Але план можа быць і яшчэ больш амбітны.

Хэйлі абапіраецца на тых, каго можна назваць «традыцыйнымі рэспубліканцамі», «прыхільнікамі традыцыйных рэспубліканскіх каштоўнасцей». Яна працягвае лінію Рэйгана, Бушаў, Макейна і Ромні — усе апошнія, дарэчы, былі рэзка крытычныя адносна Трампа. 

У той жа час Хэйлі таксама застаецца адзіным маладым тварам кампаніі. Байдэну 81 год, Трампу 77, і гэты паўтор гонкі-2020 многіх раздражняе, гэта выпадак, калі змагацца будуць два кандыдаты, якія абодва маюць негатыўныя рэйтынгі, хоць і цвёрдае ядро прыхільнікаў таксама.

У той жа час за Хэйлі масава галасуюць не толькі памяркоўныя рэспубліканцы, але і беспартыйныя і нават частка дэмакратаў.

Ці не мае Хэйлі намеру ўварвацца ў гэты двубой у якасці незалежнага кандыдата? Ад часоў Джорджа Вашынгтона ў гісторыі ЗША не было выпадкаў, каб кандыдат не ад дзвюх вялікіх партый перамагаў. Максімумам сталі 19% Роса Перо ў 1992 годзе. Але ўсё некалі здараецца першы раз.

А нават калі гэтая дачка выхадцаў з Індыі не пераможа, ці не яна ў выпадку свайго ўдзелу вызначыць вынік выбараў?

Каментары9

  • Янка
    04.03.2024
    Нікі Хэйлі - нязломная рэйганістка, якая будзе змагацца, пакуль застаецца нават адзіны шанс на перамогу з тысячы, і гэта яе станоўчая рыса. Пад час, калі ледзь не ўсё кіраўніцтва GOP (скарачэнне ад Grand Old Party - Рэспубліканская партыя) ператварылася ў трампаўскі подсціл, здрадзіўшы прынцыпам партыі - яна паказвае, што годная як пасады прэзідэнта, так і змяніць лідара рэспубліканцаў у Сенаце Мітча Макконэла, які сыходзіць ў лістападзе 2025.
  • Дзяўчаткі руляць
    04.03.2024
    Няхай дзейнічае, а што яшчэ рабіць
  • Крокc
    04.03.2024
    Трамп мае за сабой чатыры гады ў Белым доме і для такога рэзюмэ яго лічбы супраць Хэйлі выглядаюць непераканаўча, у яго павінен быць вынік 80 працэнтаў мінімум. Трамп нервуецца, злуецца на яе. Акрамя таго, што ён ужо досыць стала ўзросту, у Трампа тона праблем з законам. Не выключаны варыянт, калі яму давядзецца зняцца з гонкі. 
    Таму Хэйлі правільна робіць, што працягвае барацьбу.

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі9

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю25

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі9

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць