Вязень збег з турмы з дапамогай лыжкі і трымальніка для туалетнай паперы
«Я проста хацеў убачыць сваю маленькую дачку, я так сумаваў па ёй». Але ўсё скончылася сумна.

У Германіі зняволены выбраўся на волю з дапамогай лыжкі і трымальніка для туалетнай паперы — зараз да яго тэрміну дадасца сем месяцаў турмы, піша Bild.
Хусен Р. прысуджаны да сямі месяцаў турэмнага зняволення ў сувязі з псаваннем маёмасці і разбурэннем будынка. У снежні 2023 года ён, выкарыстоўваючы лыжку і зламаны трымальнік для туалетнай паперы, за чатыры месяцы прарабіў дзірку памерам 30х30 сантыметраў у сцяне турмы. Затым злачынец спусціўся з дапамогай прасцін і збег.

«Я проста хацеў убачыць сваю маленькую дачку, я так сумаваў па ёй», — сказаў Хусэн Р. падчас суда. Уцёкі завяршыліся на наступны дзень у Траўнштайне (Баварыя).
Ён не паспеў пабачыцца з дачкой: «Мяне арыштавалі проста перад дзвярыма».
Хусен Р. знаходзіўся пад вартай за тое, што з саўдзельнікамі апаганіў 32 магілы на чатырох могілках у раёне Траўнштайна, у тым ліку ён выкраў магільныя крыжы з латуні і медзі і здаў іх на металалом.
-
Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання
-
У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране
-
ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры
Каментары