Культура22

Нацыянальная акадэмія навук выпусціла факсіміле «Вялікага мастацтва артылерыі» Семяновіча

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла факсімільнае навуковае выданне «The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz / Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча» на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе.

Факсіміле падрыхтавана супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Піліпам Падбярозкіным і Вадзімам Урублеўскім на падставе ангельскай версіі трактата нашага земляка Казіміра Семяновіча «The Great Art of Artillery» (Лондан, 1729), які захоўваецца ў фондзе ЦНБ Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, паведамляе bellit.info.

Як тлумачаць выдаўцы, упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі прыводзяцца сведчанні, якія паказваюць беларускае паходжанне і мэтавую аўдыторыю Казіміра Семяновіча, прынцыпы і спецыфіку перакладу трактата на ангельскую ў 1729 годзе, адметнасці літаратурнай традыцыі і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі артылерыйскай справы XVII стагоддзя.

Праца Казіміра Семяновіча (каля 1600 — каля 1651) першапачаткова выйшла на лацінскай мове ў 1650 годзе, досыць хутка набывае вядомасць і становіцца падручнікам па артылерыі. У кнізе прадстаўлены канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў.

Менавіта Казімір Семяновіч упершыню прадставіў ідэю выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (вайсковых і грамядзянскіх), у тым ліку шматступеньчатых ракет, ракетных батарэй і ракет са стабілізатарам.

Каментары2

  • Удакладненне
    07.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Прайшло 400 год…
    08.03.2024
    А проста ў Інтарнэт гэтае факсіміле Акадэмія не выклала, бо…? 

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць