Грамадства

Адвакатка і маці былога палітвязня Галіна Пархімчык пакінула Беларусь

Галіна Пархімчык з'яўляецца актыўнай сяброўкай Партыі БНФ, а таксама шмат разоў абараняла палітычных зняволеных на судовых працэсах. Цяпер яна мусіла з-за пераследу пакінуць Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы, паведаміла «Вясна».

Галіна Пархімчык

28 лютага Галіну Пархімчык затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020 года. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз фэйсбук ахвярам рэпрэсій.

Спадарыню Галіну змясцілі ў ІЧУ, але праз тыдзень адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай. 

Сын жанчыны, Віктар Пархімчык, быў затрыманы 16 лістапада 2020 года і асуджаны па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Спачатку яму далі 2 гады «хіміі», але 29 красавіка 2022 года яе замянілі на калонію.

У віну Пархімчыку ставілася тое, што ў перыяд з 12 па 16 лістапада 2020 года ў некалькі этапаў «з хуліганскіх меркаванняў» ён раскідаў 510 самарэзаў на праезнай частцы каля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Якубоўскага, 20 у Мінску. 

Віктар Пархімчык выйшаў на волю 14 верасня 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін. Пасля таго ён выехаў за межы Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

Пуціну пабудавалі яшчэ адзін палац — у анексаваным Крыме3

Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне1

У Брэсце выпусцілі шкарпэткі ўнутры ёлачных цацак

Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў

Вядомыя беларусы-блогеры расказалі, як набылі дом у Партугаліі. Свой дом мары ў Беларусі ім давялося прадаць15

У Офісе Ціханоўскай прадумалі альтэрнатывы на выпадак блакавання ютуба падчас яе навагодняга звароту24

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць