Аўто44

У Расіі пад іншым брэндам аднавілі выпуск папулярных у нас бюджэтнікаў Hyundai i КІА. Новая назва і цэны

На заводзе ў Санкт-Пецярбугу, дзе да 2022-га выраблялі Hyundai і Kia, зноў пачалі выпускаць папулярныя ў беларусаў аўтамабілі карэйскіх брэндаў КІА і Hyundai. Праўда, выпускаць іх будуць пад шыльдзікамі Solaris. 

Hyundai Solaris/Accent. Фота: Hyundai

Як карэйскі аўтавытворца «сышоў» з Расіі

Да прыпынення працы з 1 сакавіка 2022 года на расійскім заводзе Hyundai выпускалі чатыры мадэлі аўто: Hyundai Solaris, Hyundai Creta, Kia Rio і RioX. 

У 2021 годзе Kia Rio займала трэцяе месца па продажах новых аўто ў Беларусі, дзве мадэлі Hyundai — Creta і Accent — 10-е і 12-е месцы адпаведна.

Амаль праз два гады пасля спынення працы стала вядома, што карэйцы прадалі 100% актываў расійскай кампаніі «Арт-Фінанс».

Апроч змены ўласніка і назвы юрыдычнай асобы, змянілася і марка аўтамабілей, якія будуць выпускаць на заводзе. Але іншыя толькі назва і шыльдзікі. 

Як і раней, на заводзе будуць выпускаць тыя самыя мадэлі аўто, толькі ўжо пад брэндам Solaris. Над назвай новага брэнду асабліва не замарочваліся. Так называлася папулярная мадэль Hyundai, якая ў Беларусі прадавалася пад назвай Accent.

Новыя назвы выглядаюць так: Solaris HS — замест Hyundai Solaris, Solaris HC — гэта Hyundai Creta, Solaris KRS будзе былы KIA Rio Sedan, а Solaris KRX заменіць KIA Rio X. З візуальнага і тэхнічнага пункту гледжання гэта тыя ж аўто.

Новыя цэны

Першымі ў продаж павінен паступіць седан Solaris HS. У Расіі попыт на гэтыя машыны настолькі вялікі, што першая партыя аўто была распрададзена за адзін дзень. У Расіі цэны на Solaris HS (Hyundai Accent) у залежнасці ад камплектацыі вагаюцца ў межах 1,9 — 2,3 млн расійскіх рублёў. Гэта ад 20 000 да 24 000 даляраў.

Таксама вядомыя цэны на Solaris HC (Hyundai Creta). Карэйска-расійскія паркетнікі будуць прадаваць па цэнах ад 2,9 да 3,2 мільёна расійскіх рублёў. Гэта каля 30 500—33 700 даляраў ЗША).

Solaris HC (былы Hyundai Creta). Фота: agr.auto

Калі новы брэнд з'явіцца ў Беларусі?

Дата прыходу карэйскіх аўтамабіляў расійскай вытворчасці, што выпускаюцца пад новым брэндам, у нашу краіну пакуль невядомая.

Беларускія дылеры Hyundai кажуць, што не варта чакаць хуткага вяртання раней вядомых мадэляў на наш рынак. А калі гэтыя аўто і з'явяцца ў афіцыйным продажы, то іх рэалізацыя будзе адбывацца не ў салонах Hyundai, а прадавацца асобна, паколькі фармальна гэта іншы брэнд.

Завод Hyundai з поўным вытворчым цыклам запусцілі ў Санкт-Пецярбургу ў 2010 годзе.

Паводле афіцыйных звестак, тэхналагічны працэс прадпрыемства ўключае ў сябе штампоўкі буйных кузаўных панэляў, зварку, афарбоўку кузава і зборку гатовага аўтамабіля.

@nashaniva У Расіі пад іншым брэндам аднавілі выпуск папулярных у нас аўто: як яны называюцца і колькі будуць каштаваць #Минсксейчас #иномарка #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #россияне #автомобили #скупкаавто #хендай ♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

«Без ільгот!» У Беларусі пачалі прадаваць машыны, размытненыя адмыслова для перагону ў Расію

Еўрапейскі суд зняў санкцыі з «Белшыны» 

Як змяніліся тэрміны і цэны на дастаўку грузаў з Еўропы ў Беларусь пасля закрыцця двух пунктаў пропуску?


Каментары4

  • реалполитик
    21.03.2024
    Василий, деньги все любят, не смотря на то, что это деньги полученные на и за убийства, пытки, изнасилования украинок и украинцев. Так было всегда.
    Тем более, что эти машины не будут обновляться (старьё), а ценник вырос в 1,5-2 раза за старьё. При таких раскладах не смотрят ни на зло, ни на добро.
  • *
    21.03.2024
    Ні храна сабе - бюджэтнікі. Гэтыя бюджэтнікі падаражэлі у 2 разы ў параўнаньні з 2020
  • ооооо
    22.03.2024
    *, у 2016 кіа рыо прадавалі ў мінскага дылераў па $8990

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

У брэсцкай міліцыі сцвярджаюць, што чытаць «Нашу Ніву» — ніякае не парушэнне7

Замест двух сутак — 8-9 гадзін. Што чакае пасажыраў аўтобусаў на межах з Еўрасаюзам

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі5

«Тры дні таму яе бачылі ў зграі». Беларуска прынесла сабачку на аперацыю ў ветклініку і ўжо месяц не можа яе знайсці1

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі4

Ваенкар заявіў, што расіяне пад Дабраполлем апынуліся ў мяшку1

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ вывелі з ладу каля 17% магутнасцяў1

Дзіцячы садок у Талачынскім раёне закрываць не будуць. Бацькі звярталіся да Лукашэнкі, і ён іх вырашыў пачуць1

З Украіны ў Іспанію вярнулі сабаку загінулага іспанскага добраахвотніка. Іспанскі консул асабіста шукаў яго1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць