Гісторыя108108

Сцвярджэнне, што «ВКЛ — гэта была Беларусь», фальш — гісторык Латышонак

У новым выпуску «Ток» прафесар Алег Латышонак выказаў свой погляд на гісторыю ВКЛ.

Алег Латышонак Олег Латышонок Oleg Latyshonok
Алег Латышонак пад час інтэрв'ю. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Алег Латышонак пад час размовы адзначыў, што, на яго думку, сцвярджэнне пра тое, што «Вялікае Княства Літоўскае — гэта была Беларусь», абсалютны фальш.

Гісторык тлумачыць:

«ВКЛ была краіна літоўцаў, русінаў і жамойтаў. Але не беларусаў. Беларусы ўзніклі пазней з часткі русінаў і літоўцаў. Наша нацыя даволі новая. Нельга таксама гаварыць, што сённяшнія літоўцы —гэта тыя жамойты, жамойдзіны і нічога з Вялікім Княствам Літоўскім не маюць. Гэта кашмарная выдумка».

Латышонак адзначае, што спадчына ВКЛ належыць беларусам і літоўцам. «Гэта была супольная дзяржава. Але стварылі яе літоўцы. Я не сумняваюся», — падкрэслівае гісторык.

Прафесар лічыць магчымым стварэнне супольнага падручніка па гісторыі ВКЛ, але адзначае, што гэта зрабіць вельмі цяжка. «Калі ідзе гаворка пра падручнікі, то яны вучаць моладзь патрыятызму. А я займаюся гісторыяй, а не навучаннем патрыятызму. Тэарэтычна магчыма, але вельмі цяжка, бо кожны хоча сваё хваліць у гэтых падручніках».

Згадваючы Міколу Ермаловіча, які на пачатку 1990-х папулярызаваў беларускі гістарычны міф аб спадчыне ВКЛ, Латышонак прызнаўся, што вельмі яго любіў, але Ермаловіч «не быў выдатным гісторыкам».

Як тлумачыць прафесар, само вызначэнне тэрыторыі Літвы, якое даў Ермаловіч, з пункту гледжання гістарычнай геаграфіі было памылковым.

«Ён залічыў да Літвы тыя тэрыторыі, дзе ёсць назва Літва. А такія назвы заўсёды ўзнікаюць на чужой тэрыторыі. Калі мы маем назву «Літва», то ведаем, што там літоўцы — чужынцы, прышэльцы. І гэта самае асноўнае. Калі ён вызначыў на месцы Налібоцкай пушчы летапісную Літву, то пасля ўжо ўсе іншыя памылкі пайшлі».

Пры гэтым Латышонак лічыць, што Ермаловіч адыграў карысную ролю ў папулярызацыі гісторыі ВКЛ. «Трэба было беларусам вярнуць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Што гэта не нейкая чужая дзяржава».

Гісторык адзначае, што большую шкоду ў фарміраванні міфу пра ВКЛ адыгралі не столькі творы Ермаловіча, колькі публікацыя ў Беларусі твораў Яна Станкевіча, «усе яго тэорыі пра Вялікую Літву».

Ні Міндоўга, ні Вітаўта, ні Альгерда, гаворыць Латышонак, нельга лічыць беларускім князямі, бо беларусаў тады не было:

«Мы мусім памятаць, што гэта былі карэнныя літоўцы. Мы можам іх лічыць сваімі князямі. Не толькі мы мелі чужых князёў. Большасць дынастый узнікала з чужынцаў. Адмаўляць літоўскасць Вітаўту, Альгерду ці Міндоўгу — проста несур'ёзна».

Закранаючы пытанне сённяшніх дыскусій пра літвінізм, Латышонак падкрэслівае, што заўсёды адмоўна да яго ставіўся: «Лічу адной з вялікіх памылак Зянона Пазняка, калі ён прапаноўваў, каб дзяржава называлася «Вялікае княства літоўскае Беларусь». Беларусь — гэта Беларусь. Створана нашымі продкамі пачынаючы з 19 стагоддзя. І гэта краіна са сваёй адметнай гісторыяй, лёсам, сваімі героямі.

А лічыць беларусамі ўсіх гэтых літоўцаў і палякаў, якія змагаліся за свае краіны, за свой народ, не толькі няслушна, але проста зладзейства. Таму разумею літоўцаў, якія абураюцца, калі ў іх нахабна крадуць карэнных літоўцаў, калі палякі абураюцца, што з патрыётаў-палякаў робяць беларусаў. Гэта для мяне абсалютная бязглуздзіца. Лічу, што мы маем даволі герояў, якія змагаліся за Беларусь, каб іх ушаноўваць».

Глядзіце цалкам:

Каментары108

  • мімаход
    24.03.2024
    добра. Беларусы - нацыя маладая. А ці існавалі ў тыя часы менавіта літоўцы як нацыя? Не. Былі жамойты, яцвягі може хтосьці яшчэ. Адкуль тады дзяржава ў назве мела тапонім "Літоўскае". То бок да каго ці да чаго адносіўся гэты тапонім? Палякам зручней усяго педаліраваць думку, што ВКЛ - нічэйная дзяржава?
  • Гісторык з берагоў Бярэзіны
    24.03.2024
    У такіх гістарычных дыскусіях трэба захоўваць спакой і навуковы падыход. Але пан прафесар мусіць падкрэсліць выразна,што Вялікае княства літоўскае гэта таксама і беларуская дзяржава і мы маем роўныя правы на яе спадчыны ў вяках
  • Беларуская імперыя
    24.03.2024
    Ок, мы беларусы адбілі ў літоўцаў іх землі, няхай адбяруць
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае14

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі8

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць