Нерухомасць1515

Дорага-багата: як выглядае кватэра ў Мінску амаль за мільён даляраў

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра за 995 тысяч даляраў. У аб’яве абяцаюць «стыль, раскошу і ўсходнюю класіку ў кожнай дэталі».

На продаж выстаўлена пяціпакаёўка на 11-м паверсе. Яе агульная плошча каля 310 квадратаў, жылая — амаль 205. А на кухні там лёгка змесціцца кватэра сярэднестатыстычнага беларуса — бо для прыгатавання і ўжывання ежы тут адведзены ажно 61 квадрат.

Фота з сайту realt.by

Ёсць тры спальні, чатыры санвузлы, пральны пакой, чатыры лоджыі з панарамнымі вокнамі і цудоўным відам на горад і два балконы.

Фота з сайту realt.by

Удакладняецца, што рамонт у кватэры рабілі ў 2019 годзе па спецыяльным дызайн-праекце. Выкарыстоўваліся толькі высакаякасныя дарагія матэрыялы. Мяккая мэбля выканана з масіву азіяцкіх парод дрэва. Шмат дэталяў, мэблі, дэкору выкананы пад заказ і прывезены з-за мяжы. 

Фота з сайту realt.by

Прадумана сістэма акустыкі і шумапрыглушэння. На падлозе ў пакоях італьянскі керамаграніт, у санвузлах — керамічная плітка. Па ўсёй кватэры падлога з падагрэвам. Дзве купалападобныя столі, адзін з купалаў у дыяметры складае больш за 3 метры. Дэкор столяў выкананы ручным роспісам вядомага мастака.

Фота з сайту realt.by

Заўсёды выглядае кранальна, калі ў аб'явах аб продажы элітнай нерухомасці ўдакладняюць, колькі трэба ісці да бліжэйшай станцыі метро.

Каб матываваць купіць кватэру, агенцтва нерухомасці паведамляе пра прыемную энергетыку там.

Дарэчы, гэта не самая дарагая кватэра, якую можна набыць у беларускай сталіцы. У тым жа доме — на вуліцы Старажоўскай, 6 — прадаецца чатырохпакаёўка плошчай 260 квадратаў за 1,8 мільёна даляраў.

@nashaniva Як выглядае кватэра ў «доме Чыжа» ў Мінску за мільён долараў #минск #минскновости #беларусьновости #новостибеларуси #немига #квартира #богатаяжизнь #продажаквартиры #беларусь ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Каментары15

  • Mafkees
    03.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    03.04.2024
    ))) Нейкі сібас па маскоўскі растрэляўскі версачаўскі)))
  • Кастусь
    03.04.2024
    стиль "колхозник которому повезло"

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і там вярзла бязглуздзіцу пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў7

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе35

Трамп даручыць раскрыць дакументы, «якія датычацца іншапланетнага і пазазямнога жыцця» і НЛА5

Як праваслаўныя латышы хацелі адціснуць у католікаў храм пад Віцебскам3

Амерыканскі акцёр Эрык Дэйн памёр ва ўзросце 53 гадоў

У старажытных хрыбетных жывёл было чатыры вокі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць