Свет11

Паўночнакарэйскія фірмы таемна дапамагаюць ствараць кантэнт для буйных заходніх анлайн-кінатэатраў і студый

Даследчыкі па кібербяспецы выпадкова выявілі «паўночнакарэйскі след» у буйных праектах заходняй кінаіндустрыі, асабліва ў некаторых папулярных ва ўсім свеце анімэ і мультсерыялах. У цэнтры магчымага скандалу з-за супрацоўніцтва з КНДР у абыход санкцый апынуліся такія платформы, як HBO Max, Amazon Prime і нават тэлеканал Бі-бі-сі.

Афіцыйны постэр папулярнага амерыканскага мультсерыяла «Няўразлівы» (Invincible) і статуі былых правадыроў Паўночнай Карэі: Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра. Фоты: Amazon Prime, vecteezy. Калаж: «Наша Ніва»

Амерыканскае аналітычнае агенцтва па даследаванні Паўночнай Карэі 38 North узламала адзін з паўночнакарэйскіх хмарных сервераў і высветліла, што некалькі фірмаў і асобных спецыялістаў па дызайне і анімацыі з КНДР удзельнічалі ў стварэнні некаторых папулярных мультсерыялаў і анімэ для заходніх анлайн-кінатэатраў ды іншых рэсурсаў.

На серверы, які быў знойдзены і ўзламаны выпадкова з-за няправільна наладжанай абароны, даследчыкі выявілі канцэпт-арты, анімацыйныя схемы і іншыя файлы, датычныя такіх праектаў, як:

  • Мультсерыял для дарослых «Няўразлівы» (Invincible), які выходзіць на платформе Amazon Prime і здымаецца амерыканскай кампаніяй Skybound Entertainment.
  • Мультсерыял «Іяну: Дзіця Цуду» (Iyanu: Child of Wonder), які заснаваны на афрыканскіх коміксах і экранізуецца платформамі HBO Max и Cartoon Network. Праект выйдзе толькі ў гэтым годзе.
  • Мультсерыял «Актанаўты» (Octonauts) ад брытанскага тэлеканала BBC CBeebies (брэнд канала Бі-бі-сі), які ствараецца кампаніяй Sony Pictures Television Kids / Silvergate Media.

І іншыя.

«Пасля ўзлому сервера мы сачылі за яго актыўнасцю на працягу месяца, і кожны дзень на ім з'яўляліся новыя масівы даных, якія змяшчалі ў сабе каментары і інструкцыі па анімацыйнай працы на кітайскай мове, а таксама пераклад гэтых інструкцый на карэйскую мову.

Апроч гэтага, таксама былі некалькі анімацыйных файлаў з інструкцыямі па рэдагаванні спецэфектаў да нейкага кітайскага фільма пра баскетбол і яшчэ некалькі невядомых відэафайлаў на рускай мове», — паведамляюць аналітыкі 38 North.

Анімацыйная схема кадра адной з серый 3-га сезона амерыканскага мультсерыяла для дарослых «Няўразлівы», якая была знойдзена на ўзламаным паўночнакарэйскім серверы. Фота: 38 North

Даследчыкі адзначаюць, што за таемным удзелам паўночнакарэйскіх спецыялістаў у стварэнні заходняга кантэнту можа стаяць «Карэйская студыя мультфільмаў імя 26 красавіка Ордэна Кім Ір Сэна» (яшчэ вядомая, як SEK Studio) — вядучая анімацыйная студыя КНДР, якая здымае прапагандысцкі кантэнт для патрэб сям'і Кімаў і нават афіцыйна ўдзельнічала ў стварэнні культавых мультфільмаў «Прынцэса Пакахонтас» і «Кароль Леў».

Паўночнакарэйская SEK Studio сапраўды працавала над міжнароднымі праектамі сумесна з буйнымі заходнімі кінастудыямі, аднак гэта доўжылася да 2016 года, калі ЗША ўвялі супраць яе санкцыі. Пазней санкцыі ўзмацніліся і пад іх сталі трапляць любыя кампаніі, якія працягваюць супрацоўніцтва з SEK Studio.

Акрамя SEK Studio, аналітыкі 38 North таксама падазраюць некалькі паўночнакарэйскіх IT-фірм, якія знаходзяцца ў кітайскіх гарадах побач з мяжой КНДР і выкарыстоўваюць VPN

«Заходнія кінастудыі маглі даручаць некаторыя этапы стварэння праектаў кампаніям з Кітая ў якасці субпадраду. Аднак гэта магло прывесці да трапляння кантрактаў у рукі паўночнакарэйцаў, якія таксама маюць фірмы ў Кітаі. Затым гэтыя фірмы маглі перадаць кантракты напрамую SEK Studio, пра што не ведалі заказчыкі.

Няма ніводнага доказу, які сведчыць пра веданне заходніх кінастудый аб удзеле ў іх праектах паўночнакарэйцаў», — падагульнілі даследчыкі.

У той жа час, як піша агенцтва Reuters, прадстаўнікі Amazon і HBO адмовіліся каментаваць сітуацыю, а звязаныя з іх праектамі заходнія студыі, якія пагадзіліся размаўляць са СМІ, запэўнілі, што актыўна супрацоўнічаюць з праваахоўнымі органамі ЗША.

Каментары1

  • Вялікабрагінская імпэрыя
    22.04.2024
    О, дарэчы... Даўно трэба было серыал зняць як Тэкля абнімае Чучхэ, і ён міраточыць на Хітразачосанага

Цяпер чытаюць

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня20

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы Даніла Клімовіч і Мікіта Талапіла выйгралі Кубак Колдэра1

Трамп заявіў аб спыненні агню паміж Іранам і Ізраілем6

Кітайскія даследчыкі прадэманстравалі дрон памерам з камара

Трамп параіў Дзмітрыю Мядзведзеву не кідацца словамі пра ядзерную зброю6

ЗША перавялі свае блізкаўсходнія базы ў стан павышанай баявой гатоўнасці2

Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў. Гісторыя жыцця 96-гадовага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук1

Пазняк: Выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў116

Лідар на Пірэнеях. З'явіўся «народны» рэйтынг устаноў, праз якія яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу5

Катар паспяхова адбіў ракетную атаку Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня20

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць