Свет2626

Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты

Польскае аб'яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Аб'яднаны Усход») звярнулася да прадстаўнікоў Сейма з патрабаваннем адкрыць памежныя пераходы (перш за ўсё «Баброўнікі») на мяжы з Беларуссю. А калі гэта не будзе зроблена — увесці праграму падтрымкі прыгранічнага бізнэсу, які панёс страты з-за закрытай мяжы. Вылучаныя 25 красавіка патрабаванні прыводзіць Gazeta Wyborcza, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

Zjednoczony Wschód патрабуе стварыць дарожную карту адкрыцця пераходаў з пазначэннем умоў і тэрмінаў рэалізацыі гэтай прапановы. Таксама аб'яднанне настойвае на працягванні выплат кампенсацый малым і мікрабізнэсам, якія працуюць у раёне Беластока, дзе цяпер закрытыя памежныя пераходы. Тэрмін дзеяння папярэдняй праграмы фінансавай дапамогі скончыўся ў лютым 2024 года.

Акрамя таго, прадпрымальнікі прапануюць не абмяжоўваць колькасць падаваных заяў на кампенсацыю і ўзгадніць з Еўракамісіяй новую праграму фінансавання, каб сродкі маглі атрымаць тыя бізнэсы, якія ўжо дасягнулі ліміту дзяржаўнай дапамогі.

Паводле звестак прадпрымальнікаў, турысты, якія прыязджаюць з Беларусі, штогод пакідалі ў Польшчы 124 млн еўра. У такую суму ацэньваюцца страты рэгіянальнага бізнэсу.

Адміністрацыя Падляшскага ваяводства анансавала выдзяленне дадатковых сродкаў на кампенсацыі прадпрымальнікам. Гаворка ідзе пра 5 млн злотых. Але пра адкрыццё мяжы нічога не паведамляецца.

Паводле афіцыйных звестак, з чэрвеня 2023 года да 25 красавіка 2024 года памежным бізнэсам выплацілі сумарна больш за 8,1 млн злотых (каля 1,9 млн еўра) кампенсацый. За выплатамі маюць права звяртацца прадпрымальнікі з такіх галін, як грамадскае харчаванне, абмен валюты, рознічны гандаль, гатэльныя паслугі, паслугі па мытным афармленні, а таксама іншыя бізнэсы, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі з-за закрыцця мяжы.

Рух праз польскі пераход «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») быў прыпынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, а праз «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца») — 10 лютага 2023 года.

Каментары26

  • Троль
    26.04.2024
    Жбанок, гэта польскія справы. Вы шаноўны, якое дачыненне да іх маеце? Тым больш Пазьняк, які не мае да гэтага ні юрыдычных… ні якіх-кольвек падстаў?
  • Зянон
    26.04.2024
    Жбанок, прычым тут Пазняк, усе прэтэнзіі да Латушкі і кабінета
  • Pavel
    26.04.2024
    Жбанок, наколькі я ведаю Зянон ніколі і не падтрымліваў закрыццё межаў. Для простых беларусаў ад гэтага больш шкоды, чым карысці. І стратэгічна, не будуць ездзіць у Еўропу, то будуць у Расею.

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць