Беларускі брэнд адзення RAWR і арт-лабараторыя «Беларускі код» стварылі новую калекцыю незвычайных убораў. Яны аб'ядналі адгалоскі культурнай спадчыны і сучасны дызайн адзення, каб прыўнесці новы погляд на традыцыйныя матывы. Пра гэта паведамляецца на старонцы брэнда ў інстаграме.

У дызайне прынтаў прысутнічаюць аўтэнтычныя ўзоры беларускіх традыцыйных пакрывал.
Калекцыя называецца «Красацень», яна ўжо даступная для замовы на сайце.
Каментары