Свет11

Асуджанага за педафілію экс-рэжысёра «Ералаша» вызвалілі ад пакарання. Ён ваюе ва Украіне

Былы рэжысёр дзіцячага кіначасопіса «Ералаш» Ілля Беластоцкі атрымаў дзяржузнагароду на вайне ва Украіне, і яго вызвалілі ад пакарання. Раней ён атрымаў 14 гадоў калоніі за разбэшчванне 13-гадовага хлопчыка.

— Указам прэзідэнта я быў узнагароджаны дзяржаўнай узнагародай-медалём «За выратаванне тых, хто гінуў». Па расійскіх законах я вызвалены ад пакарання і з мяне знятая судзімасць. Я не ведаю, што менавіта напісана ў прадстаўленні да ўзнагароды, я ж радавы, нам мала што паказваюць. Калі некалі мне дадуць адпачынак, я прыеду ў размяшчэнне нашай часткі ў Расіі, там ёсць загад аб узнагароджанні, тады я даведаюся дакладна. Так што, сябры, радуйцеся, а апаненты, кусайце локці — з гэтага часу я больш не зэк, — распавёў ён.

Паводле словаў рэжысёра, прадставіць да ўзнагароды яго маглі за выпадак выратавання камандзіра падчас аднаго з баёў. Беластоцкі дадаў, што падчас першага баявога задання праз медпункт, дзе ён працуе, прайшло больш за 300 параненых.

Увосень 2023 года Беластоцкі, знаходзячыся ў калоніі, заключыў кантракт з Мінабароны. На вайне рэжысёр служыць медыкам у штурмавым атрадзе.

Іллю Беластоцкага прысудзілі да 14 гадоў калоніі. Суд прызнаў яго вінаватым у разбэшчванні 13-гадовага хлопчыка ва ўласнай кватэры ў Маскве ў ноч на 6 лістапада 2018 года. Пасля апеляцыі пакаранне змякчылі да 6,5 гадоў. Сам рэжысёр настойваў на сваёй невінаватасці. За 2,5 года да выхаду з калоніі Беластоцкі заключыў кантракт з Мінабароны і адправіўся на вайну.

Пра тое, што рэжысёр з'ехаў на фронт, распавяла яго сястра ў пачатку снежня 2023 года. Тады ён заявіў, што такім чынам хоча «вярнуць сваім родным магчымасць ім ганарыцца» і адказаць усім, хто яго «праклінаў».

Каментары1

  • Ягор
    06.05.2024
    Армія педафілаў і гвалтаўнікоў. 

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў16

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу3

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць