Свет22

Генконсул Украіны раскрытыкавала погляды немцаў на ролю краіны ў Другой сусветнай

Сёння ў Германіі адзначаюць Дзень вызвалення. 79 гадоў таму капітуляваў вермахт, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Да гэтай даты генконсул Украіны ў Гамбургу Ірына Тыбінка заклікала надаваць больш увагі пакутам украінцаў у 1939-1945 гадах, піша агенцтва ДПА.

Ірына Тыбінка. Фота: яе фэйсбук

Па словах дыпламаткі, нават праз 80 гадоў пераважная большасць грамадзян Германіі не ўсведамляюць глыбокую траўму, нанесеную Украіне ў той вайне. Нямецкія гісторыкі звычайна згадваюць украінцаў толькі праз супрацоўніцтва з нацыстамі, а рэпутацыю краіны-пакутніка і пераможцы прыпісваюць Расіі, мяркуе Тыбінка.

«У падручніках гісторыі ў нямецкіх школах да гэтага часу не хапае памяці аб украінскіх ахвярах Другой сусветнай вайны», — прыводзіць яе цытату Bild.

Дыпламат нагадала пра больш чым 8 млн забітых украінцаў, пра 2,5 млн паднявольных работнікаў, пра тысячы ўкраінцаў, прызнаных «праведнікамі народаў свету» за дапамогу габрэям, пра чатыры гады цяжкіх баёў ва Украіне, пра цалкам разбураныя гарады і вёскі. Усё гэта патрабуе памяці і памінання, упэўненая Тыбінка.

«Асабліва цяпер, калі сведкі той вайны адзін за адным пакідаюць нас, а новы вораг спрабуе знішчыць украінскі народ, часцяком выкарыстоўваючы старыя метады», — дадала яна.

Каментары2

  • Влад
    08.05.2024
    Так а современные немцы каким боком к той войне? Что за опилки в головах украинских дипломатов?
  • Владислав
    08.05.2024
    Влад, не тільки німці, і не тільки сучасні:  всі цивілізовані люди мають поважати правду, і не піддаватися брехливій пропаганді. 
    Українські дипломати мають рацію.  Але скрєпні юродиві не здатні цього розуміти...

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?4

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?8

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў13

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?4

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць