Грамадства11

Вайсковая разведка Украіны ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў

Імёны ўзнагароджаных не называюць.

Фота: Полк Каліноўскага

За мужнасць падчас выканання баявых заданняў ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага неаднаразова былі адзначаныя медалямі «За бойові заслуги», «Україна — понад усе!», «За поранення», «За сприяння воєнній розвідці України» II ступені, адзнакамі «За мужність при виконанні спецзавдань» і «Почесна відзнака» ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і ад Міністэрства абароны Украіны, паведамляе Полк Каліноўскага.

Ваяры «Стэн», «Север», «Булак» i «Бес» атрымалі з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэны «За мужність» III ступені. Зміцер Апанасовіч «Тэрор» узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна.

Таксама пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Україна — понад усё!» Павел Суслаў «Волат».

35 каліноўцаў атрымалі ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) медалі «За баявыя заслугі». Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР. Гэта першае вядомае прысуджэнне тытула кавалера ордэна Жалезнага рыцара з 1952 года. Ілля Хрэнаў «Літвін», Зміцер Апанасавіч «Тэрор», Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» узнагароджаныя Медалём Ордэну Пагоні БНР.

Фота: Полк Каліноўскага

Асобна трэба адзначыць беларускага добраахвотніка Аляксея Скоблю з пазыўным «Тур» — беларуса, які пасмяротна атрымаў званне «Героя Украіны» пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Хоць Аляксей і не быў ваяром Палка Кастуся Каліноўскага, але многія камандзіры Палка яго ведалі, бо разам з ім пачыналі ваяваць у складзе Тактычнай групы «Беларусь», і яго смерць у самым пачатку вайны многімі ў падраздзяленні была ўспрынятая блізка да сэрца.

За асабістую мужнасць і гераізм Аляксею Скоблі нададзенае званне «Герой Украіны» і ордэн «Залатая Зорка». Скобля стаў другім беларусам, уганараваным званнем героя Украіны пасмяротна.

Першым быў Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў у 2014 годзе на Майдане.

@nashaniva Даберман Магнус ўратаваў жыццё двум ваярам-каліноўцам, але сам загінуў #полккаліноўскага #беларусь #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #беларусьновости #доберман #жывебеларусь ♬ Last Hope - Steve Ralph

Каментары1

  • Woodoo Cult
    17.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць