Навука і тэхналогіі11

Openal, Microsoft і Amazon дамовіліся абараняць чалавецтва ад магутных ШІ-сістэм

Верагоднасць «уцёкаў» нейрасеткі ад чалавека расце. Гэта першае маштабнае пагадненне па бяспецы штучнага інтэлекту.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

OpenAI, Microsoft, Amazon і яшчэ 13 буйных кампаній, якія займаюцца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту, падпісалі маштабнае пагадненне аб бяспецы.

Дамова прадугледжвае, што кампаніі распрацуюць спецыяльныя пратаколы бяспекі, якія дазволяць не выкарыстоўваць штучны інтэлект у небяспечных для чалавецтва або злачынных мэтах. Кампаніі таксама павінны будуць растлумачыць, як яны збіраюцца ацэньваць рызыкі і якія пастановы будуць прымаць у тых ці іншых сітуацыях, паведамляе брытанскі ўрад.

Таксама падпісанты пагаднення вызначаць «чырвоныя лініі», пры перасячэнні якіх распрацоўкі будуць прыпыняцца, а праекты — адключацца. Вызначыць гэтыя «чырвоныя лініі» дапамогуць урады краін.

У ліку патэнцыйных рызык называюць аўтаматызаваныя кібератакі і пагрозу стварэння біялагічнай зброі з дапамогай ШІ. Для такіх выпадкаў кампаніі павінны будуць прадугледзець» аварыйныя выключальнікі», актывацыя якіх прыпыніць распрацоўкі.

Пагадненне было падпісана ў ходзе Саміту па ШІ ў Сеуле. Акрамя таго, на канферэнцыі кіраўнік OpenAI Сэм Альтман анансаваў выхад GPT-5. Падрабязнасцяў ён не раскрыў, аднак намякнуў, што новая версія ШІ будзе значна больш магутнай за папярэднюю — на слайдзе, які паказаў Альтман, GPT-5 прадстаўлена ў відэа вялізнага кіта, тады як GPT-4 намаляваная касаткай. Чакаецца, што сістэма будзе запушчана ў найбліжэйшыя месяцы.

Эксперты і карыстальнікі раней выказвалі меркаванне, што з выхадам GPT-5 верагоднасць «уцёкаў» ШІ з-пад чалавечага кантролю ўзрасце да 22%.

Каментары1

  • рубільнік
    23.05.2024
    Кітаю будзе начхаць на гэтыя вашыя меры бяспекі)

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon26

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць