Музыка99

Беларускі адказ бітлам і Со

У Мінску прайшла прэс-прэзентацыя музычнага праекта «Такога няма нідзе». Песні, стылізаваныя пад 1960-я, напісаў Лявон Вольскі, а выканалі іх айчынныя музыкі і акцёры. +фоты

У Мінску прайшла прэс-прэзентацыя музычнага праекта «Такога няма нідзе». Песні, стылізаваныя пад 1960-я, напісаў Лявон Вольскі, а выканалі іх айчынныя музыкі і акцёры.

У страўні «Камяніца», дзе праходзіла прэзентацыя, вядомых людзей на метр квадратны было болей, чым малекул кіслароду. Па невялікай зале страўні прагульваліся Уладзімір Пугач і Каця Пытлева. За кубачкам глінтвейну можна было паразмаўляць з Алегам Гарбузам і Русяй. Да Алега Хаменкі стаялі чэргі журналістаў, якія хацелі на камеру пагаварыць з ім аб праекце. Музыка ў гэтых адносінах склаў канкурэнцыю самаму аўтару ідэі і тэкстаў Лявону Вольскаму, хоць лідэр «Палаца» і праспяваў на кружэлцы толькі адну песню.

І няхай сабе не паўдзельнічалі ў праекце ні Пётра Ялфімаў, ні Юрый Дземідовіч, ні Паліна Смолава, «а наша сумленне чыстае. Нам гэтая работа прынесла творчае задавальненне, радасць супольнай працы»,

— напісалі музыкі ў «Лісце шчасця», які раздаваўся прысутным.

Лявон Вольскі заклікаў усіх пачувацца камфортней, бо гэта, маўляў, сяброўская прэзентацыя, для нешырокага кола. І паабяцаў у красавіку зладзіць вялікі выступ. Дзе будуць праспяваны не толькі песні з кружэлкі «Такога няма нідзе», але і хіты гуртоў 1960-х у выкананні беларускіх музыкаў. Такі вось адказ бітлам і кампаніі.

Праект «Такога няма нідзе» выйшаў на двух дысках. На адным запісаны дванаццаць кампазіцый, а на другім змешчаны тэксты і акорды песень, фотагалерэя, інтэрв’ю ўдзельнікаў.

Хто з кім заспяваў:

1. У.Пугач, Л.Вольскі «Такога няма нідзе»

2. The Anyway! «Не паспяваю»

3. Святлана Зелянкоўская «Суворы тата»

4. Віталік Артыст «Джэймс Бонд»

5. А.Хаменка, К.Пытлева «Рыкша»

6. А.Дзяркоў, М.Грыцук «Ягуар»

7. П.Булатнікаў, Л.Вольскі «Роля героя»

8. Г.Хітрык «Мой капітан»

9. С.Зелянкоўская, В.Самусік, З.Каральчук «Ведзьмы»

10. А.Гарбуз «Дзякуй табе»

11. Руся, А.Такінданг «Гэты час»

12. Л.Вольскі «Дай мне знак»

Каментары9

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства35

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

42‑гадовы французскі акцёр хоча эўтаназіі пасля няўдалай аперацыі5

Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала10

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах15

Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава4

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА15

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства35

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць