Вайна22

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў сітуацыю ў многіх украінскіх рэгіёнах як складаную пасля расійскіх удараў па крытычнай інфраструктуры на працягу тыдня.

Ратавальнікі ставяць генератары для электразабеспячэння шматкватэрных будынкаў. Фота: dsns_telegram

Паводле звестак Зяленскага, РФ за сем дзён запусціла па Украіне амаль 1100 ударных дронаў, больш за 890 кіраваных авіяцыйных бомбаў і больш чым 50 ракет розных тыпаў, сярод якіх «Арэшнік».

Зяленскі падкрэсліў, што атакі РФ не маюць ніякага ваеннага сэнсу, і назваў гэта тэрорам супраць людзей.

«Па цэлях, якія не маюць ніякага ваеннага сэнсу: энергетыка, жылыя дамы. І яны спецыяльна чакалі марознага надвор'я, каб зрабіць найгорш для нашых людзей. Гэта свядомы, цынічны расійскі тэрор менавіта супраць людзей», — кажа ён. 

Ва ўкраінскай энергетычнай кампаніі ДТЭК заявілі, што цяперашняя сітуацыя з электразабеспячэннем ва Украіне — найскладанейшая за гэтую зіму.

Каментары2

  • маскавіты так заўсёды ваююць
    11.01.2026
    нажаль... усе хто чытаў кніжку войны ВКЛ з Маскоўскім улусам ведаюць, што мангол (К. Маркс) - маскавіты так заўсёды ваююць
  • Или не ждали
    11.01.2026
    Россияне ждали морозов, а почему другие не воспользовались?

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?24

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць