Здарэнні22

У Камянецкім раёне ў полі знайшлі парэшткі расстралянага чалавека

Жыхар Камянецкага раёна, працуючы ў полі, знайшоў парэшткі расстралянага і пахаванага чалавека, расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Паблізу вёскі Радзевічы вясковец, працуючы ў полі, знайшоў касцяныя астанкі чалавека, а побач — патроны, гільзы і фрагменты асабістых рэчаў. Мужчына паведаміў пра знаходку ў міліцыю.

У рамках расследавання былі прызначаныя медыка-крыміналістычная і балістычная экспертызы, якія засведчылі, што даўніна пахавання касцяных парэшткаў складае каля 70-80 гадоў. Належаць яны аднаму чалавеку.

Знойдзеныя на месцы 48 вінтовачных патронаў былі вырабленыя заводскім спосабам для ручной наразной агнястрэльнай зброі. Іх выкарыстоўвалі пры стральбе з вінтоўкі Мосіна, кулямётаў Дзегцярова і Калашнікава. За прамінулыя гады ўсе патроны моцна паржавелі.

Мясцовыя жыхары расказалі, што раней на месцы выяўлення пахавання размяшчаўся хутар.

Каментары2

  • Лейцар коркавы
    29.05.2024
    70 гадоў таму, дык гэта саветы лютавалі, 80 гадоў - можна на вайну спіхнуць, хаця побач савецкія патроны. Гаротная зямля, гаротная краіна, гаротны беларускі народ.
  • Андрусь
    29.05.2024
    Савецкія партызаны з вінтоўкамі Мосіна здзяйснялі генацыд беларускага народа. 

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда14

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі2

Супрацоўнік Інстытута вывучэння вайны адрэдагаваў карту баявых дзеянняў. Нехта падняў на гэтым 1,3 мільёна даляраў3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

«Белавія» правяла першы за амаль чатыры гады рэйс у Алматы. Гэта стала магчымым пасля зняцця амерыканскіх санкцый1

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага7

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?4

У Італіі знайшлі тысячы слядоў дыназаўраў узростам у 210 мільёнаў гадоў8

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда14

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць