Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах
На пачатку году ў судзе Маскоўскага раёну Мінска адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Даніэля-Ландсея Кейты. Яму была інкрымінавана ч. 1 арт. 342 КК. Працэс вяла суддзя Таццяна Пірожнікава.

Як цяпер стала вядома праваабаронцам, хлопцу прызначылі 2 гады пазбаўлення волі. Ён знаходзіцца ў шклоўскай калоніі, піша «Вясна».
Пра затрыманне хлопца стала вядома ў мінулым чэрвені — на відэа сілавікоў ён «прызнаваўся» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.
Вядома, што хлопец — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Шаляпіна. Ён таксама быў пеўчым праваслаўнага хору.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары