Грамадства4444

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант

Сёння Святлана Ціханоўская пагаварыла па тэлефоне з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай, што ў суботу выйшлі на волю. У прэс-службе Віктара Бабарыкі падзяліліся дэталямі размовы.

«Света, ты нават не ўяўляеш, колькі разоў я ўяўляла гэты момант — што мы з табой нарэшце ўбачымся! Але наступны крок — мы абавязкова павінны абняцца! Ведай, што я заўсёды цябе падтрымлівала. Мала хто змог бы зрабіць тое, што зрабіла ты. Я вельмі гэта цаню», — сказала Марыя Калеснікава.

Марыя кажа, што цяпер надзвычай важна вызваліць іншых людзей.

«Я не магу спакойна спаць, ведаючы, што дзяўчаты яшчэ там, і бабулі, якім па 70 гадоў. І пры гэтым выпускаюць мяне, а не выпускаюць іх. Гэта мая асабістая мэта нумар адзін. Я думаю, што вы ўсе, вы таксама да гэтага далучыцеся», — сказала яна.

«Тое, што было зроблена пасля таго, як нас першых закрылі, — гэта проста неверагодна. Неверагодна, што вы не проста ўзялі сцяг у рукі, а сапраўды захавалі нашу справу жывой. Я перакананы: пакуль яна існуе, мы можам стварыць не проста добрую і прыгожую гісторыю, а гісторыю, якой будуць ганарыцца не толькі мы з вамі, але і нашы дзеці і ўнукі. Трэба думаць пра тое, што будзе далей — і гэта ў нас наперадзе. Дзякуй усім, хто застаўся, хто ў сваіх руках утрымаў гэтую далікатную маленькую расліну пад назвай Новая, вольная і шчаслівая Беларусь», — зазначыў Віктар Бабарыка.

«Давайце проста разумець: гэты пункт — [вызваленне беларусаў] — аб’ядноўвае нас усіх. Гэта вельмі важна. Я перакананы ў дабрыні і спачуванні як адных з найлепшых рыс характару беларусаў. А гэта значыць — гэта боль і жаданне ўсіх людзей Беларусі. Думаю, Святлана, вы не горш за нас гэта разумееце — вы рабілі ўсё, што маглі. Гэта цудоўна. Дзякуй», — дадаў ён.

Каментары44

  • Яны так нічога і не зразумелі
    19.12.2025
    Можа я занадта жорсткім буду далей і магчыма рано рабіць вынікі...
    Прааналізаў розныя інтэрв'ю як Бабарыкі і Калеснікавай за 2020г, а таксама людзей якія з ім працавалі, сказалася ўражанне, што яны не шчыра разумелі ў якой краіне жылі і што такое рэжым лукі.
    Іх наіўнасць абыйшлася ім вельмі дорага, як і людзям, якія ім паверылі.
    Я не бачу ніякай рэфлексіі Бабарыкі і Калеснікавай наконт сваіх дзеянняў у 2020м
    То бок, каб яны вызналі, што ідэя перамагчы луку ў прававым поле была памылковай. Што выходзіць па нядзелям з кветкамі на мянтоў, была правальная стратэгія па змене ўлады. Што гэта ўсё толькі пагоршыла сітуацыю ў РБ.
    Нехта скажа, што на іх праз сваякоў у РБ ціснуць. Магчыма, але яны яўна хацець быць у інфа поле, усе зразумелі б калі яны сышлі ў цень. Таму не трэба скідваць з іх адказнасць.
    Яны цяпер абмяркоўваюць, толькі тое каб далей выходзілі людзі з дэпартацыяй, пра тое як яны бачыць змену ўладу ў краіны нават размовы няма
    Рэжым лукі цяпер успрываецца імі як канстанта, на якую ніяк не паўплываць, а толькі дзякаваць, што з турмы выпусцілі і з краіны выкінулі.
  • .
    19.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Fgf
    19.12.2025
    Прозвучало както угрожающе не? xD

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць