Грамадства55

Кітай не будзе ўдзельнічаць у «саміце міру» па Украіне

Раней Уладзімір Зяленскі публічна звяртаўся да кітайскага лідара Сі Цзіньпіна з заклікам узяць удзел у саміце, як у Кіеве называюць канферэнцыю, што пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня ў Швейцарыі, піша Радыё Свабода.

Сі Цзіньпін. Фота: Tatan Syuflana / AP

Кітай не накіруе сваіх прадстаўнікоў на канферэнцыю па спыненні вайны ва Украіне, якая пройдзе ў Швейцарыі ў чэрвені. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы. Раней Уладзімір Зяленскі публічна звяртаўся да кітайскага лідара Сі Цзіньпіна з заклікам узяць удзел у саміце, як у Кіеве называюць канферэнцыю.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, Пекін прыняў такое рашэнне, бо не былі выкананыя ўмовы, якія былі неабходныя для яго ўдзелу. Сярод іх — запрашэнне на саміт і Расіі, і Украіны для «роўнага ўдзелу ўсіх бакоў і сумленнага абмеркавання ўсіх прапаноў». Раней такія ўмовы таксама агучваў МЗС Кітая.

Масква не запрошаная на канферэнцыю, хоць Швейцарыя «перакананая, што Расія павінна быць уцягнутая ў працэс» па ўрэгуляванні канфлікту. Украіна не хоча, каб Масква сарвала працэс, тлумачыў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі. Расійскіх прадстаўнікоў плануюць прыцягнуць праз пасрэднікаў ужо на наступным этапе. Расія, у сваю чаргу, заяўляла, што не прыняла б удзелу ў сустрэчы, нават калі б яе запрасілі, бо не мае намеру абмяркоўваць вывад войскаў з Украіны.

Усяго, па словах прадстаўніка швейцарскага МЗС, на саміт запрасілі больш за 160 дэлегацый. «Больш за 70 дзяржаў пацвердзілі свой удзел у мірнай канферэнцыі, большасць з іх — на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў», — паведамілі ў ведамстве.

Агенцтва Bloomberg раней пісала, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, хутчэй за ўсё, прапусціць сустрэчу па Украіне з-за мерапрыемства па зборы сродкаў на сваю выбарчую кампанію.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў прыехаць на «саміт міру» і Байдэна, і Сі Цзіньпіна.

«Калі ласка, праявіце ваша лідэрства ў набліжэнні міру — сапраўды міру, а не паўзы паміж ўдарамі», — кажа ён.

Газета Financial Times даведалася, што офіс Зяленскага склаў для ўкраінскіх чыноўнікаў памятку з тэзісамі для «ўзмацнення грамадскага ціску» на Байдэна і Сі Цзіньпіна.

Канферэнцыя, на якой будуць абмяркоўваць шляхі спынення вайны ва Украіне, пройдзе ў Бюргенштоку (Швейцарыя) з 15 па 16 чэрвеня.

Каментары5

  • Лора
    31.05.2024
    Кітай - адзіная краіна каму гэтая вайна выгадна. Які ўдзел, прачніцеся, ім трэба каб гэта цягнулася як мага болей
  • Владлен
    31.05.2024
    Влад, Зеленский президент законный. Зачем Вы распространяете ложь? Есть нормы украинского права, принятые при этом не в период нападения россии на Украину.
  • Нэллі ф
    31.05.2024
    Влад, для ўзкіх ён заўсёды быў самазванцам, нічога новага ў тваіх метадычках не напісана. Да і з лукой не навіна

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць