Грамадства22

Вайскоўцы далі справаздачу пра вучэнні з ядзернай зброяй

Лётчыкі беларускай ваеннай авіяцыі і тэарэтычна, і практычна гатовы выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, заявіў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА, начальнік авіяцыі беларускай арміі Леанід Давідовіч.

«Увесь цыкл падрыхтоўкі — тэарэтычнай і практычнай — нашы экіпажы, інжынерна-тэхнічны склад ужо прайшлі, ужо дастаткова даўно. Усе мерапрыемствы кантролю — трэніроўкі або праверкі, вучэнні — носяць, я б не сказаў руцінны характар, але становяцца на планавай аснове. Мы адпрацоўваем гэтыя пытанні, часам мяняючы тую ці іншую абстаноўку…

Але экіпажы ўжо гатовы і інжынерна-тэхнічны склад таксама гатовы. 

У пачатку мая Мінабароны Беларусі паведамляла аб старце раптоўнай праверкі сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. Міністр абароны Віктар Хрэнін тлумачыў тады, што для гэтага прыводзіліся ў гатоўнасць дывізіён аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр» і эскадрылля самалётаў Су-25.

«Будзе правераны ўвесь комплекс мерапрыемстваў ад планавання, падрыхтоўкі і прымянення ўдараў тактычнымі ядзернымі боепрыпасамі», — казаў Хрэнін. 

Дакументы пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі падпісалі ў маі 2023 года Сяргей Шайгу, які ўзначальваў Мінабароны РФ, і Віктар Хрэнін. Ці ёсць у Беларусі ядзерная зброя, дакладнай інфармацыі няма.

Каментары2

  • Ёчсік
    03.06.2024
    Да чаго гатовы? Каб зьнікнуць у попеле ядзерных грыбоў? Ты, афэлак, разумееш, што па той бок мяжы таксама ясьць ЯЗ, якая на тваё лецішча прыляціць, якая зьнішчыць цябе з тваімі заявамі.
  • Мiсцер Тамагаўк
    03.06.2024
    Спецыяльна для давiдовiча невялiкае ўдакладненне. Нiчога вам прымянiць не дадуць, захад не дасць ударыць па эўрапейскiх гарадах. Усю вашу ядзерную зброю знiшчаць яшчэ на этапе загрузкi альбо на самым падъёме, гэта значыць усё гэта пападае на голавы вам i вашых дзяцей. дурачок тыпадумаў пра сваiх дзяцей? Цi за маскву i iх пахаранiць гатовы?

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць