Грамадства88

А вы ведалі, што ў Ігара Тура ў дыпломе стаіць чатыры па дзесяцібальнай па паліталогіі?

Расказваем, што здарылася.

Скрыншот відэа АНТ

Вядоўца і палітычны аглядальнік АНТ Ігар Тур распавёў, што ў яго дыпломе аб заканчэнні журфака БДУ стаіць чацвёрка па паліталогіі.

Як выявілася, на экзамене Тур не змог адказаць на пытанне аб палітычных партыях у Беларусі. Падрабязнасці ён распавёў у сваім тэлеграм-канале.

«Прычына такога трыумфу годзе гэтак у 2009-м — білет «Палітычныя партыі Беларусі», пытанне выкладчыка «Колькі ў Беларусі палітычных партый?» і мой адказ «Паняцця не маю, а якая розніца? Гэта наогул ні на што не ўплывае, партый у Беларусі фактычна няма», — адзначыў Тур.

Настаўнік тады раззлаваўся. «Дзіўны быў», — рэзюмаваў вядучы.

Нагадаем, у 2023 годзе большасць палітычных партый, якіх налічвалася 15, былі ліквідаваныя. На гэты момант у Беларусі зарэгістраваныя чатыры партыі — «Белая Русь», Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Усе яны падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку.

Каментары8

  • feafania
    04.06.2024
    Ну памятаю ў школе настаўніца гісторыі (каторая таксама вяла грамадзянскае права ці як яно тады называлася) нам давала ўсе партыі Беларусі, якія дзейнічалі на той момант (1994). У тым ліку там была Партыя дурняў. То гэта школьная праграма, Тур.
  • Ёсік
    04.06.2024
    Партый у Беларусі няма, як і журналістаў. Фрыкі і тур, і Грышка, і лебядзева, і астатнія.
  • Тыповы
    04.06.2024
    Ганарыцца сваім невуцтвам? Харошы камсамолец хунвэйбін.

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць