Спорт88

Беларусь разгромна прайграла Расіі 0:4 — на ўпершыню за доўгі час запоўненым «Дынама» ВІДЭА галоў

Зборная Беларусі не гуляла дома два з паловай гады.

Таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Расіі на мінскім стадыёне «Дынама» скончыўся паражэннем гаспадароў з лікам 0:4.

Старт матча быў для беларусаў правальным — першы гол пасля памылкі брамніка Паўла Паўлючэнкі прапусцілі на 8-й хвіліне.

А на 20-й хвіліне не разабраліся абаронцы Сяргей Паліцевіч і Дзяніс Палякоў. Расіяне давялі лік да 2:0.

Найлепшы шанец у беларусаў быў на 60-й хвіліне, калі Максім Кірэеў апынуўся сам-насам з расійскім брамнікам, але не прабіў па варотах, а паспрабаваў абвесці суперніка.

На 63-й хвіліне расіяне падпільнавалі мяч, які адскочыў ад Паўлючэнкі, і зрабілі лік буйным — 3:0.

На 69-й хвіліне давялі лічбы да разгрому — 4:0.

Падчас матча было абвешчана, што на трыбунах прысутнічае 21 483 гледачы — гэта 97% ад агульнай колькасці месцаў. Для арганізатараў матча было важна абазначыць аншлаг — квіткі традыцыйна распаўсюджвалі з дапамогай адміністратыўнага рэсурсу. Зрэшты, і расійскіх заўзятараў на трыбунах было нямала.

Беларусь апошні раз гуляла на тэрыторыі краіны ў 2021 годзе. З таго часу ўсе матчы праводзяцца ў гасцях. Зборная Расіі ўвогуле выступае толькі ў таварыскіх матчах, ад афіцыйных спаборніцтваў краіну адхілілі за вайну з Украінай.

Каментары8

  • Шпуляк з кутавога
    07.06.2024
    Гэта быў. не матч, а спецаперацыя па дэфутбалізацыі падкантрольнай тэрыторыі Беларускай федэральнай акругі. Аперацыя прайшла паспяхова, трошкі адышлі ад плана паўтарыць Зеніт-ДМн-8:1. І без таго зразумела, што гульня была не таварыская, а значна больш блізкага дэвіянтнага характару - брацкі футбольны інцэст. Ну, а зараз давайце паглядзім, ці здолее іхні бездухоўны і гнілы Еўра пераплюнуць наш саюзны трыюмф спартовае волі - да перамогі над калектыўным Захадам.
  • Мордва
    07.06.2024
    Фамилии конечно огонь: О,бля,ков!
  • Ёсік
    08.06.2024
    Колькі заўзятараў бел футбола, прыгажосьць. А чаму не было галоўнага гульца ў футбол АРЛ? Ён звольніць усіх, ці прэміі выпіша?

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране39

Светабнаўляецца39

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы26

Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах15

«Хворы, вар’ят!» — Дональд Трамп аблаяў Роберта Дэ Ніра7

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране39

Светабнаўляецца39

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць