Грамадства1111

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Абмежаванні на перасоўванне тады здымаюцца, праверкі спыняюцца, але трэба аддаваць дзяржаве 25% заробку.

Беларусам, асуджаным паводле палітычных артыкулаў да хатняй хіміі, у міліцыі прапануюць змяніць пакаранне на больш мяккае. «Нашай Ніве» вядома пра пяць падобных выпадкаў, але выглядае, што з’ява шырэйшая.

Зразумець сістэму, якім катэгорыям асуджаных інспектары зрабілі такую прапанову, а каму — не (ці яшчэ не), пакуль не ўдалося. Усе гэтыя пяць чалавек дастаткова даўно знаходзяцца на хатняй хіміі, некаторым засталося каля года тэрміну, некаторым — некалькі месяцаў. Сярод пяці ўказаных выпадкаў ёсць як Мінск, так і дробныя райцэнтры.

Ва ўсіх гэтых гісторыях гаворка пра пераход з хатняй хіміі (юрыдычнай мовай — «абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу») на папраўчыя работы.

Насуперак стэрэатыпнаму ўспрыманню, папраўчыя работы — гэта не адпрацоўка нейкіх дадатковых гадзін дворнікам ці на сарціроўцы смецця. Сістэма працуе іначай. Чалавек на папраўчых работах працуе там, дзе і працуе, але дзяржава забірае ў яго ад 10% да 25% заробку.

Ва ўсіх выпадках, пра якіх вядома «Нашай Ніве», хатніх хімікаў папярэджвалі, што ў іх будуць забіраць максімальна магчымыя 25% заробку.

Аднак пры гэтым адмяняюцца іншыя абмежаванні — не будзе строгага графіку, калі трэба знаходзіцца дома, не павінна быць і міліцэйскіх праверак у любы час. Часткова здымаюцца абмежаванні на спажыванне алкаголю. На працы, натуральна, трэба быць цвярозым, але абсалютнай забароны на расслабленне дома няма.

Рашэнне аб пераводзе на папраўчыя работы прымае суд. Калі адпаведнае хадайніцтва складае міліцыя, то праблем з прыняццем рашэння няма, яно падпісваецца амаль аўтаматычна.

Для людзей, асуджаных па непалітычных артыкулах, — за аліменты ці крадзеж, гэта звыклая практыка. Але для «палітыкаў» гэты механізм раней не прымяняўся.

Колькі чалавек знаходзіцца на хатняй хіміі за палітыку, дакладна невядома. Гэта як мінімум сотні чалавек, але, магчыма, што лік пераваліў і за 1000. На хатнюю хімію адпраўляюць абсалютную большасць асуджаных па справе Гаюна, а таксама тых, каго паспелі прыцягнуць за ўдзел у пратэстах, пакуль не скончыліся тэрміны даўніны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Аналитик
    26.02.2026
    Налог на свободу
  • хтосьці
    26.02.2026
    "Колькі чалавек знаходзіцца на хатняй хіміі за палітыку, дакладна невядома. Гэта як мінімум сотні чалавек"
    Сотні чалавек там назбіраюцца і з аднаго сталічнага раёна. Адпаведна, толькі па сталіцы будзе значна больш за тысячу. Бо па артыкуле 341 звычайна ж выпісвалі хімію, а там тысячы рэпрэсаваных. А колькі ж яшчэ іншых складаў "злачынства" у лукавых!
    Не дзіва, што ўжо не ўсюды паспяваюць нават раз на тыдзень правяраць гэтых экстрэмістаў, як раней намагаліся
  • Ян
    26.02.2026
    Ну вось яно! Пацяпленне!
    Увогуле навіна нават добрая, можна прыехаць, зрабіць пашпарт, а калі дадуць работы, то з'ехаць.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць