Грамадства4444

Як Лукашэнка чарговы раз дробна адпомсціў Быкаву

І як у Беларусі праходзіць юбілейны год народнага пісьменніка.

Лукашэнка павіншаваў праўладны Саюз пісьменнікаў з 90-годдзем. І тут, як кажуць, ёсць нюанс. І нават не адзін, піша «Салідарнасць». 

— Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза, — гаворыцца ў віншаванні.

На гэтым згадкі беларускіх літаратараў, якія пісалі пра тую вайну, скончыліся. Няма ў святочным тэксце ні слова пра Васіля Быкава, 100-гадовы юбілей якога сёлета адзначаецца ў Беларусі і за яе межамі.

Такі ігнор не дзівіць, бо Лукашэнка з першых дзён знаходжання ва ўладзе помсціў Быкаву за ягоную грамадзянскую пазіцыю і публічныя выступы.

Франтавіку, народнаму пісьменніку давялося з’ехаць з уласнай краіны, атрымаць прыстанішча ў Нямеччыне, з якой ён некалі ваяваў у часе той крывавай вайне.

А калі беларусы развітваліся з Быкавым у чэрвені 2003-га, Лукашэнка з’ехаў са сталіцы з «раптоўнай» інспекцыяй у рэгіёны.

Сёлетні юбілей народнага пісьменніка Беларусі, чыё імя ведаюць па ўсім свеце, на ягонай радзіме праходзіць амаль незаўважна. Некалькі выставаў, адна з якіх зачынілася раней часу, асобны выпуск часопіса і бадай усё.

Пры гэтым дзяржаўнае агенцтва БелТа не пасаромелася паведаміць, што з нагоды 100-гадовага юбілея пісьменнікаў-франтавікоў Уладзіміра Багамолава, Юрыя Бондарава, Васіля Быкава і Барыса Васільева Асацыяцыя саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі абвесціла 2024-ы Годам лейтэнанцкай прозы.

Нехта можа заўважыць, што Лукашэнка адрасаваў сваё віншаванне Саюзу пад кіраўніцтвам Алеся Карлюкевіча. Маўляў, пры чым тут Васіль Быкаў. І гэта другі нюанс.

Два пісьменніцкія саюзы з’явіліся ў Беларусі ў 2005-м у выніку інспіраванага ўладамі расколу, калі пісьменніка не было ў жывых. Ён меў непасрэднае дачыненне да Саюза, створанага ў 1934-м. І цяжка паверыць у тое, што ягонае імя ў такі год не згадалі ў віншаванні выпадкова.

@nashaniva Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў. Цікавая гісторыя з яго жыцця #васільбыкаў #беларусь #нашаніва #беларускаямова #беларускітыкток #жывебеларусь #белорусы ♬ Беларусь - Без Билета

Каментары44

  • Acab
    09.06.2024
    Саюз пісьменьнікаў антынатуральны, як і любое аб'яднаньне паміж сабой канкурэнтаў. Гэта створаны дзяржавай картэль, які інстытуыйна змагаецца з канкурэнтамі.
    Ўзьнікненьне другога картэлю ў 2005 годзе - барацьба за інстытуцыйныя (дзяржаўныя прывілеі) паміж двума картэлямі.
    Гэтыя аб'яднаньні антычытацкія. Паспяховаму пісьменьніку ня трэба саюз з канкурэнтамі-пісьменьнікамі, а трэба прызнаньне чытача.

    Варта зазначыць, аднак, что дзяржава можа змушаць дзеля кантроля ляяльнасьці да ўваходу творцаў ў картэльныя аб'яднаньні (пісьменьнікаў ў саюз пісьменьнікаў ў нашым выпадку), а да партачоў (творцаў па-за картэлям) стасаваць рэстрыкцыі
    Во як
  • Acab
    09.06.2024
    Што там сацыялісты з салідарнасьці хочуць? Полпот, мао і сталін не вітаюць нашых гэрояў? Якое ліха!!! Вох-вох-вох!
    Ну хочацца зьліцца са сталінскай прэміяй, як клясыкам белліту сваго часу. Ну як вам дапамагчы, салідарненькія
  • Миромирово
    09.06.2024
    Мертвым не больно. А живым мертвым все равно.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту ФОТАФАКТ1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА2

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА24

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га84

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць