Свет33

Пакуль Расія і Беларусь не могуць дамовіцца, Украіна далучылася да еўрапейскай зоны роўмінгу

Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб адзінай роўмінгавай зоне з ЕС, паведамляе РБК-Украіна.

Гаворка ідзе пра закон аб імплементацыі нормаў еўрапейскага заканадаўства ў роўмінгу. 

На практыцы гэта азначае, што падчас паездак у ЕС званкі, SMS і перадача даных уключаны ў хатні пакет паслуг, адпаведна паслугі роўмінгу даюцца без дадатковай платы. 

Таксама перавагамі агульнай роўмінгавай зоны змогуць скарыстацца і карыстальнікі еўрапейскіх аператараў, якія вандруюць па Украіне.

Беларусь і Расія дамовіліся адмяніць роўмінг паміж краінамі яшчэ ў 2018 годзе. Апошні раз яго адмену паабяцаў Пуцін падчас візіту ў Мінск у канцы траўня 2024 года.

Каментары3

  • не все так просто
    18.06.2024
    Вот и появился повод закрутить гайки и сделать симки по паспорту, то что зеленые собирались сделать ещё со времён отмены предоплаченных виза/мастер кард в 2020-ом.
  • Пакуль pасія і Беларусь не могуць дамовіцца???
    18.06.2024
    "Пакуль pасія і Беларусь не могуць дамовіцца???
    "
    не разумею патрыцыю НН , вы жадаеце каб дамовіліся ? ці крытыка Лукашэнка заўсёды добра , нават калі ён абараная нашу  незалежнасць ? ой доўга нам да поўнай  незалежнасці ой доўга ....

  • BLR
    18.06.2024
    Ды мне - праўду кажучы - да дупы той роўмінг з Расеяй. Асабіста я у Расеі з 1991 па 2024 год быў 3 разы.

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць