Грамадства2727

Лукашэнка панаракаў, што беларусы не працуюць, як кітайцы, і не будуць

На думку палітыка, беларусы былі б у некалькі разоў багацейшымі.

Цяганне бервяна. Архіўнае фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Юрыем Сянько закрануў тэму Кітая, дзе функцыянер раней працаваў паслом.

Лукашэнка адзначыў, што кітайскі досвед Сянько важны, паведамляе прэс-служба.

«Бо часам прафсаюзы адарваныя ад жыцця і пачынаюць: «Вось гэта трэба, то трэба…» я заўсёды падтрымліваю працоўных, гэта сапраўды правільна. Каб нешта патрабаваць, трэба працаваць.

І вы бачылі, як працуюць кітайцы. Вядома, нашы не працуюць так і працаваць, напэўна, не будуць. Але калі б мы блізка былі да працы і аб'ёмаў, якія выконваюць кітайскія рабочыя, я думаю, мы б у некалькі разоў багацейшыя былі. Таму вопыт гэты вельмі важны для самога прафсаюзнага кіраўніка», — лічыць Лукашэнка.

Сянько ў сваю чаргу распавёў, што за тры гады працы аб'ездзіў практычна ўвесь Кітай. Паводле яго слоў, усюды ведаюць пра Беларусь. Лукашэнка папярэдзіў кіраўніка прафсаюзаў, што яму, акрамя асноўнай працы, прыйдзецца яшчэ і падпрацоўваць экспертам у кітайскім пытанні.

Каментары27

  • Джып
    19.06.2024
    Хай сам Лукашэнка пачне працаваць, а то акрамя языком, за ўсё жыццё партыйна-саўгаснай дзейнасці, больш нічым не працаваў.
  • У сям'і Лукашэнкі ніхто не працуе
    19.06.2024
    Няхай чальцы сям'і Лукашэнкі пакажуць, як трэба працаваць як кітайцы? Хто з сям'і Лукашэнка працуе? Ніхто!
  • Belarus
    19.06.2024
    Ну, так пока директора и начальники получают в 15 раз больше обычного работника, естественно дураков не найдётся вкалывать. Сам же приводил пример с гендиректором "Гиппо". А если начать вкалывать, так и коньки можно откинуть до пенсии. Вся система построена на унижении работника, без прав и защиты. Даже срок для обращения за принудительно выплаты зарплаты установлен в три месяца, а недобросовестных работодателей за мошенничества по зарплате и охране труда практически невозможно привлечь к ответственности.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць