Беларусу даслалі гіганцкую пасылку. Там аказаўся рухавік ад верталёта
Мужчына можа сесці на сем гадоў.

Фота: прэс-служба мытні
Пасылку даставілі з Расіі, і супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі прадукцыю ваеннага прызначэння.
У пасылцы знаходзіўся авіяцыйны турбавальны рухавік, прызначаны для ўдарнага верталёта Мі-24, паведамляе прэс-служба беларускай мытні.
Паведамляецца, што 56-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў незаконна вывезці рухавік за межы ЕАЭС. Мужчына прызнаны падазраваным па крымінальнай справе.

Фота: прэс-служба мытні
Крымінальная справа па заведзена аператыўнай мытняй у адпаведнасці з ч. 1 арт.333-1 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
-
Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя
-
Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу
-
«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы
Каментары