Грамадства66

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю

«Не хацелася б, каб наша паўднёвая суседка павялася на нечыя ўказанні і паспрабавала пакаштаваць беларусаў на зуб», — заявіў Павел Муравейка.

Павел Муравейка

Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю, паведаміў начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка ў суботу ў эфіры АНТ, паведамляе Інтэрфакс.

«Літаральна ў апошнія тыдні мы назіраем пакуль нічым не абгрунтаваную і пакуль незразумелую нам актыўнасць паблізу нашых межаў з боку Украіны. У населены пункт Оўруч, які на жытомірскім кірунку, ровенска-жытомірскім кірунку, прыбылі (украінскія) падраздзяленні спецыяльнага прызначэння 1-й прэзідэнцкай брыгады», — распавёў начальнік беларускага Генштаба.

Ён падкрэсліў, што «спецназ паблізу дзяржаўнай мяжы заўсёды насцярожваў.

«Гэта тыя аб'екты, якія фарміруюць рэальныя выклікі, якія здольныя насыціць нашу тэрыторыю дыверсійна-разведвальнымі групамі. Мы вымушаныя перамяшчаць туды нашы падраздзяленні, уступаць ва ўзаемадзеянне з органамі памежнай службы, нарошчваць асобныя кірункі і рыхтавацца да прыкрыцця, а таксама рухаць часам артылерыю і быць здольнымі адрэагаваць.

І не хацелася б, каб наша паўднёвая суседка павялася на нечыя ўказанні і паспрабавала пакаштаваць беларусаў на зуб», — заявіў Муравейка.

Учора Памежны камітэт заявіў, што ля беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзіцца Рускі добраахвотніцкі корпус, а таксама паведамлялася, што ў бок украінскай мяжы накіраваныя «Паланэзы».

З мінулага тыдня ў беларускай арміі праводзіцца маштабная раптоўная праверка боегатоўнасці.

Каментары6

  • Крылов
    29.06.2024
    ай моська, знать, она сильна))
  • Петр Иванович
    29.06.2024
    Парни, в силовых структурах которые поддержали «иногда не до законов», а у вас все еще не нет ощущения, что вы какую то херню замутили?
  • Лёнька минский
    29.06.2024
    Пусть идут подыхать менты, вояки, любители войны и т.д. Мы беларусы не участвуем в защите интересов расйи и таракана. Мы лучше дома побудем, так будет лучше для нас.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць