Грамадства

Аказваецца, збіраючы грыбы, можна нарвацца на штраф. Чаго рабіць нельга?

Мінлясгас нагадаў правілы збору грыбоў і ягад.

Калі вы вырашылі выправіцца ў лес у грыбы або ягады, неабходна для пачатку азнаёміцца з інтэрактыўнай картай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

Калі рэгіён, у якім вы знаходзіцеся, адзначаны зялёным колерам — значыць, у лес можна і ўваходзіць, і заязджаць. Жоўты колер гаворыць пра тое, што лес даступны толькі для пешых прагулак, чырвоны — пра тое, што ў гэты момант назіраецца высокі клас пажарнай небяспекі, таму лес наведваць забаронена.

Ведамства нагадвае: збор дароў прыроды робіцца бясплатна і без дакументальнага дазволу гэта рабіць. 

Збіраць грыбы і ягады можна практычна ўсюды. Выключэнне — участкі ляснога фонду, дзе ёсць абмежаванні па зборы. Гаворка ідзе пра лясы, размешчаныя ў межах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, месцаў жыцця дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін з Чырвонай кнігі.

Не атрымаецца сабраць грыбы і ягады ў межах тыповых і рэдкіх прыродных ландшафтаў і біятопаў, перададзеных пад ахову карыстальнікам зямельных участкаў і водных аб'ектаў.

Збіраць ягады можна як уручную, так і з выкарыстаннем ручных прыстасаванняў. Пры гэтым тэрміны пачатку збору брусніц і журавін вызначаюцца аблвыканкамамі асобна рашэннямі. Сезон збору астатніх відаў ягад надыходзіць па факце і пачынаецца, як правіла, з паўднёвых рэгіёнаў.

Важна памятаць:

— Пры зборы чарніц і дурніц ручное прыстасаванне накіроўваецца пад вуглом да верхняй часткі куста. Не дапускаецца траплянне ў зубцы тоўстай ніжняй часткі парастка.

— Пры зборы журавін ручное прыстасаванне рухаецца па паверхні моху і парасткаў журавін.

— Ручное прыстасаванне для збору дзікарослых ягад складаецца з зубцоў, ёмістасці назапашвальніка, трымальніка (ручкі) і адпавядае наступным патрабаванням:

  • адлегласць паміж зубцамі складае не менш за 0,5 сантыметра;
  • корпус ручнога прыстасавання і зубцы вырабляюцца з пластмасы, металу, драўніны, гумы або іх камбінацыі;
  • у ручных прыстасаваннях адсутнічаюць рэжучыя краі ў зоне зрывання ягад.

Яшчэ адзін важны момант — пры зборы грыбоў нельга чапаць лясную падсцілку. Яе разграбанне забаронена пастановай Мінлясгаса.

У артыкуле 16.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прапісана: «Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, драўнянага соку ці іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі — цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічынь».

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў2

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў12

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап3

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць