Свет

У разгар сезону ў Турцыі прынялі закон, які пастрожыць стаўленне да турыстаў

У разгар турыстычнага сезона ў Турцыі быў прыняты законапраект аб унясенні паправак у закон аб грамадзянскай авіяцыі, паведамляе агенцтва Anadolu.

Курорт Бодрум у Турцыі. Фота: Wikipedia Commons

Новыя меры бяспекі прадугледжваюць абавязковы догляд усіх пасажыраў і іх рэчаў пры дапамозе тэхнічных прылад, а пры неабходнасці — уручную. Калі праверка з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў акажацца недастатковай, пасажыр не будзе дапушчаны ў аэрапорт і на самалёт, калі не пагодзіцца на ручны дагляд.

Авіяцыйная бяспека цяпер будзе забяспечвацца прыватнымі ахоўнікамі пад наглядам органаў правапарадку. Прыватныя ахоўнікі змогуць правяраць і даглядаць людзей, рэчы, багаж, грузы і тавары як пры дапамозе тэхнічных сродкаў, так і ўручную пры ўваходзе на авіяцыйныя аб'екты.

Акрамя таго, пры падазрэнні аб парушэнні авіяцыйнай бяспекі багаж, груз і іншыя тавары могуць быць дагледжаныя супрацоўнікамі пазаведамаснай аховы без удзелу пасажыра або ўладальніка. Прадметы, якія можна адкрыць і якія забаронена праносіць, могуць быць арыштаваныя.

Гэтыя меры накіраваныя на ўзмацненне бяспекі ў турэцкіх аэрапортах у адказ на бягучыя выклікі і пагрозы.

Турцыя не першы год застаецца адным з самых запатрабаваных напрамкаў адпачынку ў беларусаў. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, гэтая краіна займае другое месца ў рэйтынгу пераваг нашых грамадзян. У 2021 годзе, напрыклад, туды з'ездзілі амаль 148 тысяч беларусаў. Больш паехала турыстаў толькі ў Егіпет — каля 218 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon26

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць