Спорт

Экс-футбаліст зборнай пра сына Анатоля Капскага: На жаль, у клубе ўсё пафігачылі

«І ён, напэўна, падумаў, што гэта ўсё так лёгка, не трэба ні храна рабіць — чык-чык і столькі грошай».

Андрэй Капскі. Фота: news.myseldon.com

Экс-абаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Аляксей Рыас у інтэрв'ю праекту «На банцы» рэзка выказаўся пра цяперашняга кіраўніка барысаўскага клуба Андрэя Капскага.

- У Капскага-малодшага ёсць шанец стаць талковым функцыянерам?

— Толькі калі на камп'ютары, думаю. На жаль, усё ўжо пафігачана. Тое, што ён перш за ўсё зрабіў рэбрэндынг. Ён, напэўна, думаў, што гэта неяк дапаможа, але, на жаль, тут па-іншаму трэба. Маё меркаванне: БАТЭ заўсёды быў сям'ёй. Самыя галоўныя людзі былі, як Аляксей Бага (спачатку футбаліст, потым галоўны трэнер клуба) казаў, — гэта персанал. У нас было шмат людзей, якія па 20 гадоў працавалі. І калі іх пачалі прыбіраць… У Васіля Станіслававіча Віскушэнкі (адзін з загадчыкаў гаспадаркі клуба — НН) заробак быў 600 рублёў. Яму кажуць: «Давай 300?». І калі яны сыходзяць, то ты разумееш, што самыя галоўныя людзі сыходзяць.

І з гульцамі пачыналася… Цяпер успамінаю фразу [Андрэя Капскага]: «Не разумею, за што тата такія вялікія грошы плаціў». Магчыма, паўплывала тое, што калі памёр яго бацька, мы выйшлі ў групу Лігі Еўропы. Клуб добра зарабіў — прыкладна 15 мільёнаў еўра.І ён, напэўна, падумаў, што гэта ўсё так лёгка, не трэба ні храна рабіць — чык-чык і столькі грошай. 

Мішу Гардзейчука не захаваў: «Хочаш — сыходзь, не хочаш — не сыходзь». Коля Сігневіч сышоў, Палячок [Дзяніс Палякоў]… Пачаў раскідвацца такімі людзьмі-адзінкавым таварам. Гардзяйчук пры сваёй не лепшай гульні мог заўсёды забіць.

Адказваючы на пытанне, думаю, наўрад ці. За кошт чаго — не ўяўляю. Яшчэ ў 2020 годзе, калі склад быў моцны, можна было. Але тады таксама нікуды не выйшлі.

З кожным годам усё менш грошай, у яго няма аўтарытэту, няма падтрымкі. Ён усіх ад сябе адсунуў. Раней [Аляксандр] Захарчанка памочнік быў. Але ўсіх ад сябе прыбраў. У мяне складваецца адчуванне, што ён нібыта думаў, што яго нехта хоча падседзець.

Я б на яго месцы адышоў ад спраў. Быў бы, можа, у структуры клуба, але аддаў бы яго больш дасведчанаму кіраўніку.

У яго не атрымалася пры нейкіх фінансах, цяпер, здаецца, гэта наогул нерэальна».

***

Доўгачасовы кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі памёр у верасні 2018 года, і клуб узначаліў ягоны сын Андрэй Капскі. БАТЭ ў сезоне-2018 яшчэ выйграў чэмпіянат краіны, а таксама паспяхова выступіў у Лізе Еўропы, прабіўшыся ў 1/16 фіналу, але затым ні разу не стаў чэмпіёнам і ні разу не прабіўся ў групавую стадыю еўракубкаў.

А ў 2023 годзе ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў чэмпіянату, заняўшы пятае месца, і не трапіў нават у кваліфікацыю еўракубкаў.

Зараз пасля першага круга першынства клуб займае 10-ы радок у турнірнай табліцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць