Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы знайшлі на Месяцы пячору. Яны спадзяюцца, што ў ёй калі-небудзь паселяцца астранаўты

Глыбіня пячоры, знойдзенай італьянскімі навукоўцамі пры дапамозе радара, складае 100 метраў.

Навукоўцы ўпершыню выявілі на Месяцы пячору, якая тэарэтычна можа быць ідэальным месцам для ўладкавання заселенай базы на спадарожніку Зямлі, піша Бі-бі-сі.

Глыбіня пячоры, знойдзенай італьянскімі навукоўцамі пры дапамозе радара, складае мінімум 100 метраў. Аднак даследчыкі мяркуюць, што яна з'яўляецца толькі адной з сотняў такіх пячор, якія хаваюцца ў «яшчэ не вывучаным падземным свеце» месяца.

Навукоўцы Ларэнца Бруцоне і Леанарда Карэр з Універсітэта Трэнта ў Італіі выявілі пячору, вывучаючы здымкі добра вядомага месяцовага раёна пад назвай Мора спакою.

Гэта Месяцовае мора можна ўбачыць з Зямлі няўзброеным вокам, і менавіта там у 1969 годзе ажыццявілі першую ў гісторыі пасадку амерыканскія астранаўты місіі «Апалон-11».

Уваход у пячору знаходзіцца на месяцовай паверхні, а пад ім размяшчаюцца вертыкальныя сцены.

Тая самая пячора. Фота: NASA

Навукоўцы мяркуюць, што пячора ўзнікла мільёны ці нават мільярды гадоў таму, калі на Месяцы перасоўвалася распаленая лава — менавіта яна магла прарабіць у камянях такі тунэль.

Найбліжэйшым падобным феноменам на Зямлі навукоўцы называюць вулканічныя пячоры на іспанскай выспе Лансаротэ, кажа прафесар Карэр. Ён дадае, што італьянскія навукоўцы наведвалі гэты востраў падчас сваіх даследаванняў.

Навукоўцы западозрылі, што на Месяцы ёсць пячоры, яшчэ каля 50 гадоў таму. Але толькі ў 2010 годзе амерыканскае касмічнае агенцтва НАСА адправіла на Месяцовую арбіту апарат пад назвай Lunar Reconnaissance Orbiter, які пры дапамозе радараў вывучыў месцы, дзе маглі знаходзіцца ўваходы ў пячоры.

У выніку аналізу атрыманых малюнкаў і было зроблена цяперашняе адкрыццё.

«Гэта дзіўна. Калі робіш такія адкрыцці, то глядзіш на атрыманыя здымкі і разумееш, што ты першы чалавек у гісторыі чалавецтва, які гэта бачыць», — распавядае Карэр.

Ён дадае, што аўтары даследавання адразу зразумелі, што Месяцовая пячора можа быць добрым месцам для базы астранаўтаў. «Урэшце жыццё на Зямлі пачыналася менавіта ў пячорах, так што людзі маглі б пасяліцца ў іх і на Месяцы», — заўважае Карэр.

Адкрытую імі пячору яшчэ трэба будзе вывучыць — і для гэтага навукоўцы спадзяюцца выкарыстоўваць радары, камеры або нават робатаў. Пакуль ім не вядомая ні дакладная глыбіня гэтай пячоры, ні дакладны механізм іх узнікнення.

Каментары3

  • Žvir
    17.07.2024
    Heta ślied ad biljardnaha kija. Niekali Boh huliaŭ u biljard z Satanoju, kali jany jašče siabravali i nia nadta zadumvalisia, što buduć rabić z utvoranym imi śvietam. U jakaści šaroŭ jany vykarystoŭvali malyja plianety, kamiety dy asteroidy. Apošnija dasiul jašče liotajuć, tudy siudy. Miesiac apynuŭsia davoli miakki, i na im pazastavalisoa adtuliny, pakinutyja kijem. A inšyja ŭvohulie parazlamalisia, i ich pazamiatali padaliej, až u pojas Kojpiera, kab nie krucilisia pad rukami. Nu, potym hulcy razsvarylisia, adkinuli biljard, adzin paćaŭ huliacca ŭ lialki, a druhi jamu zaminać,.. tak i žyviem...
  • это связано с интенсивностью освоения космоса
    21.07.2024
    В Антарктиці зафіксували аномальне підвищення температури в розпал зими: чим це загрожує.

    https://www.unian.ua/pogoda/news/v-antarktici-zafiksuvali-anomalne-pidvishchennya-temperaturi-v-rozpal-zimi-chim-ce-zagrozhuye-12703593.html
  • Wert
    24.07.2024
    Первым поснлится маск, а потом его сын с именем 12345

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?7

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум4

Сяргей Бульба назваў роспуск «Паспалітага рушэння» «глыбінным перафарматам»

БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі. Сталі вядомыя самыя папулярныя спецыяльнасці

Расія разглядае прапанову аб «паветраным перамір’і» з Украінай, але без спынення вайны10

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?7

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць