Грамадства22

На журналіста Змітра Панкаўца завялі крымінальную справу

19 чэрвеня супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі з ператрусам на адрас у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, дзе Зміцер Панкавец афіцыйна зарэгістраваны. Між тым журналіст ужо некалькі год жыве па-за межамі краіны, піша БАЖ.

Фота са старонкі Змітра Панкаўца ў сацсетках

«Афіцыйна прадставіліся супрацоўнікамі Следчага камітэта, хоць у мяне ёсць здагадкі, што гэта быў не Следчы камітэт. Пры гэтым, як я ведаю, прыехалі па мяне не з Барысава, а з Мінску», — паведаміў БАЖ Зміцер Панкавец.

У выніку вобшуку следчыя нічога не забралі.

«Інфармацыі ў мяне, зразумела, не шмат. Ведаю, што паказвалі панятым дакумент пра тое, што на мяне заведзеная крымінальная справа. Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі. Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне. «Госці» таксама прасілі перадаць, што чакаюць мяне ў Беларусі і «грэюць кайданкі» для мяне. Пакуль аніякага развіцця сітуацыі не было», — распавёў журналіст.

Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў, працаваў у выданні «Наша Ніва» і на «Радыё Свабода», неаднаразова быў лаўрэатам журналісцкай прэміі «Вольнае слова».

У снежні 2021 года, асцерагаючыся пераследу за прафесійную дзейнасць, ён выехаў з Беларусі.

Каментары2

  • Федзя
    25.07.2024
    Чакаюць Панкаўца? А чаму не калiноўцаў? I калi у Беларусь прыедуць калiноўцы а не панкавец яны абасруцца? i куды засунуць гэтыя нагрэтыя кайданкi, сабе ў заднiцы?:)))))
  • Малойца
    25.07.2024
    Што выехаў у апошні момант

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць