Эканоміка11

«Гэта жывая матэрыя». Беларусь патрабуе змяніць формулу цаны на расійскую нафту

Раман Галоўчанка, магчыма, прыадкрыў закуліссе візіту Лукашэнкі на Валаам.

Фота: прэс-служба Крамля

Беларусь прапануе асучасніць формулу цаны расійскай нафты, паведаміў журналістам прэм'ер Беларусі па выніках сённяшняй нарады ў Лукашэнкі па міжнародных пытаннях, піша БелТА.

Як растлумачыў кіраўнік урада, цяпер паміж Беларуссю і Расіяй няма нейкіх вострых невырашальных пытанняў. Ідзе характэрны для краін з такімі цеснымі ўзаемасувязямі працэс выбудоўвання мадэляў супрацоўніцтва ў канкрэтных сферах. У гэтым працэсе так ці інакш узнікаюць некаторыя пытанні, у тым ліку якія патрабуюць рашэння на ўзроўні кіраўнікоў.

«Адны пытанні вырашаюцца, узнікаюць новыя. Гэта жывая матэрыя. Адносіны (Беларусі і Расіі) развіваюцца вельмі бурна, таму то там, то там узнікаюць нейкія пытанні, — растлумачыў Раман Галоўчанка. — Тыя ці іншыя пытанні заўсёды ёсць на парадку дня. Таму Лукашэнка і Пуцін часта сустракаюцца».

Паводле слоў прэм'ер-міністра, мадэль супрацоўніцтва дзвюх краін выбудоўваецца наступным чынам: кіраўнікі абмеркавалі, далі ўказанні, пазначылі асноўныя падыходы, а затым урады і міністры кладуць на паперу дасягнутыя дамоўленасці.

«Канструкцыі гэтыя заўсёды няпростыя. Яны завязаныя на сур'ёзныя фінансавыя пытанні, узаемную фінансавую, вытворчую, лагістычную падтрымку. Гэта ўсё трэба пакласці на паперу», — сказаў ён.

Гаворачы аб выніках нядаўніх перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на Валааме, прэм'ер-міністр адзначыў: «Цяпер яны таксама абмеркавалі, далі даручэнні. Мы будзем з расійскімі калегамі іх адпрацоўваць».

Адно з пытанняў, у прыватнасці, датычыцца формулы цаны на нафту. Неабходнасць яе карэкціроўкі Раман Галоўчанка патлумачыў дынамічнымі зменамі на нафтавым рынку, у тым ліку ў частцы ўмоў паставак і цэнавай кан'юнктуры на расійскую нафту ў адносінах да эталонных гатункаў.

«Трэба асучасніць формулу цэнаўтварэння, каб яна ўлічвала новыя фактары, а не толькі тыя, якія дзейнічалі, калі гэтая формула прымалася», — патлумачыў прэм'ер-міністр.

Каментары1

  • Tar
    29.07.2024
    Цяпер Масква можа лупіць любы кошт на нафту. Нават ў 1000% вышэй за міжнародны кошт. А дзе гэты "вялікі гаспадар" з саўгаса Гарадзец можа яшчэ ўзяць нафту? Парты што ў Балтыцы, што ў Польшчы, што ва Украіне для яго зачынены. Нафту з Казахстану ці з Азербайджану усяроўна калі і завозіць то праз рф, са згоды і дазволу рф. Сам сабе "вялікі стратэг" разам з ягонымі "красаўцамі" - апрычнікамі паставіў ракам і ў поўную залежнасць ад Масквы ды настрою ягоных маскоўскіх гаспадароў. Аб чым ты думаў Ірад калі рабіў здзекі над беларускім народам, здраджаў краіне, гаўкаў супраць суседзяў, помсціў беларускаму народу, захапляў самалёты, прымаў саўдзел ў ваенных і міжнародных злачынствах, знішчаў эканоміку, прыватны сектар, грамацкую супольнасць разам з адукацыяй, культурай і іншымі рэшткамі незалежнасці і суверэнітэту ды лізаў боты расейскім акупантам. Толкі аб сваёй нікчэмнай уладзе дзе ты поўная некампітэнтнасць і ніякай карысці ад цябе няма акрамя шкоды. Пойдзеш у гісторыю як здраднік, Ірад, Іуда і кат, сорам Беларусі і беларускага народу.

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць